26 красавiка 2024, Пятніца, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве

3

Акцыя памяці зніклых лідэраў беларускай апазіцыі прайшла ў сталіцы Польшчы.

15 гадоў таму ў Менску выкралі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. У гонар трагічнай даты ў польскай сталіцы прайшла сёння ўвечары акцыя салідарнасці і памяці аб зніклых у нашай краіне людзях. Некалькі дзесяткаў удзельнікаў трымалі ў руках сцягі ЕЗ, Беларусі і Польшчы, партрэты выкрадзеных і палітвязняў. На акцыі прысутнічалі жыхары Варшавы, актывісты розных беларускіх арганізацый і вядомыя палітыкі, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

«15 гадоў - гэта сумная дата, - заявіў кандыдат у у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў. - Але ўжо ёсць амаль уся інфармацыя, неабходная для разгляду справу аб зніклых людзях. Нельга забываць, што ў гэтым годзе яшчэ і 10 гадоў з моманту прыняцця справаздачы Хрыстаса Пургурыдэса ў Радзе Эўропы пра зніклых у Беларусі. Ёсць усё неабходнае для разгляду гэтых гучных спраў у судзе. Мы дамагаемся таго, каб міжнародная супольнасць сумленна памятала пра гэта. Таксама існуюць міжнародныя механізмы, якія называюцца ўніверсальнай юрысдыкцыяй і вось праз гэтыя механізмы, я спадзяюся, ужо вельмі хутка атрымаецца разгледзець гэтую справу нават за мяжой. Небяспека безумоўна дагэтуль ёсць. У краіне пануе дыктатура. Усе разам, грамадскімі намаганнямі мы спынілі тое, што адбывалася ў 1999 годзе і, калі ўспомніць Дзмітрыя Завадскага, у 2000 годзе. Але мэта рэжыму застаецца ранейшай - знішчэнне сваіх апанентаў. Тое, што адбывалася пасля выбараў 2010 года, гібель Алега Бябеніна, паказвае, што ўлады прадаўжаюць пазбаўляцца ад сваіх апанентаў усялякімі метадамі. Нашая салідарнасць - гэта наш поспех, бо перамога без салідарнасці немагчымая. Я думаю, што акцыі 16 дня кожнага месяца трэба працягваць і ў самой Беларусі і за яе межамі. Гэта трэба і сем'ям зніклых і забітых, і нам самім».

Мінакам раздаваліся інфармацыйныя ўлёткі і з кожным праводзіўся асобная размова з тлумачэннямі на рускай/беларускай альбо польскай і англійскай мовах. Палякі і турысты цікавіліся і вельмі дзівіліся, калі даведваліся пра тое, што гэта адбываецца ў Беларусі. Мясцовая жыхарка Эльжбета успамінае, як у часы «Салідарнасці» прагналі камуністаў, распавядае пра цяперашнія праблемы ў Польшчы і прызнаецца, што ніколі б не падумала, што ў Беларусі ўсё настолькі дрэнна.

«Я ведала, што ў Беларусі адбываецца нешта не вельмі добрае, але не ведала, што ёсць выкраданні людзей. Вядома, у савецкія часы ў нас таксама такое было. Цяпер, натуральна, таксама ёсць праблемы, але яны ўжо зусім іншага кшталту. Цяпер хоць бы можна выйсці на вуліцу з любым сцягам і расказаць пра сваю праблему, як гэта робіце вы цяпер. Напэўна, вам цяпер асабліва страшна праз суседства з Пуціным. Глядзі і да вас «гуманітарныя канвоі «паедуць», - кажа яна.

Адзін з удзельнікаў, сацыял-дэмакрат Сяргей мяркуе, што гэты дзень павінен аб'ядноўваць усіх сапраўдных беларусаў, незалежна ад прыналежнасці да партыі.

«Я думаю, што тут людзі, якія ўважаюць сябе за сапраўдных беларусаў. Кожны месяц 16 дня павінны быць такія акцыі. Гэта нашая памяць. Тое, што ўчыніў дыктатарскі рэжым Лукашэнкі - гэта проста страшна. Я думаю, у выніку ўсе даведаюцца праўду, таму што праўду не схаваеш, яна не сыдзе. Вось толькі калі гэта будзе? Пры цяперашнім дыктатарскім рэжыме Лукашэнкі гэта немагчыма, але я ўпэўнены, што рана ці позна гэта здарыцца. Я думаю, што ўсе палітычныя сілы павінны быць у гэты дзень заўсёды разам», - сказаў ён.

Нагадаем, аналіз сабраных у справе доказаў аб зніклых людзях, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя невядомымі асобамі. Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць мяркуе, што яны былі выкрадзеныя паводле палітычных матываў, і падазраюць у дачыненні да іх выкрадання вышэйшых службовых асобаў краіны. У гэтым годзе мінае тэрмін даўніны расследавання крымінальных спраў зніклых беларускіх апазіцыянераў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках