27 красавiка 2024, Субота, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уралкалій» не збіраецца аднаўляць супрацоўніцтва з Беларуссю

2
«Уралкалій» не збіраецца аднаўляць супрацоўніцтва з Беларуссю

Расейская кампанія не плануе аднаўляць партнёрства з Менскам у продажы на сусветным рынку калійных угнаенняў.

Пра гэта заявіў The Wall Street Journal гендырэктар кампаніі Дзмітрый Осіпаў, піша «Интерфакс».

З ягоных слоў, ніякіх перамоваў з красавіка ў гэтым пытанні з беларускім бокам не было, цяпер іх таксама няма і новых сустрэч не запланавана.

«Уралкалий» і «Беларуськалій» з 2005 года прадавалі калійныя ўгнаенні праз зарэгістраваную ў Менску БКК, якая была створана на парытэтных пачатках. Летась у ліпені «Уралкалий» заявіў аб адмове ад экспарту праз БКК і аб пераходзе да стратэгіі «аб'ёмы вышэй за кошты». Гэта, разам з іншымі фактарамі, пацягнула ўніз сусветную каціроўку хлоркалію, аднак апошнім часам кошты сталі аднаўляцца.

Пасля разрыву пагаднення ў «Уралкалий» змяніліся акцыянеры. У канцы мінулага года фонд Suleyman Kerimov Foundation прадаў 21,75% акцый «Уралкалия» «Онэксиму» Міхаіла Прохарава. Крыніца, знаёмая з умовамі пагаднення, паведаміла, што акрамя гэтага пакета структуры, блізкія да Прохарава, купілі яшчэ 5,34% акцый «Уралкалия».

«УралХим» Дзмітрыя Мазепін паралельна набыў 19,99% акцый «Уралкалия», услед за гэтым калійную кампанію ўзначаліў былы намеснік старшыні савета дырэктараў «УралХима» Дзмітрый Восіпаў.

У сакавіку гендырэктар «Онэксима» Дзмітрый Разумаў заяўляў, што аднаўленне трэйдынгавыга партнёрства з «Беларуськаліем» было б выгадна абодвум вытворцам. Крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, паведамлялі, што «Уралкалий» хоча атрымаць кантрольны пакет (каля 65%) у статутным капітале новага сумеснага трэйдара і прапануе зарэгістраваць яго ў Маскве.

У красавіку на сустрэчы з Мазепін Лукашэнка прапанаваў вызначыць шляхі далейшага супрацоўніцтва дзвюх калійных вытворцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках