27 красавiка 2024, Субота, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель працягвае рэкордна падаць

10
Расейскі рубель працягвае рэкордна падаць

Курс даляра ўпершыню ў гісторыі дасягнуў адзнакі 38,43 руб.

Курс даляра да рубля на Маскоўскай біржы паводле стану на 09.10 паводле менскага часу вырас на 10 кап у параўнанні з узроўнем закрыцця папярэдняга дня, і ўпершыню ў гісторыі дасягнуў адзнакі 38,43 руб. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, еўра ўмацаваўся да рубля на 14 кап, да 49,77 руб.

Пры гэтым кошт бівалютнага кошыка, які складаецца з 0,45 еўра і $0,55, павялічыўся на 11 кап і дасягнуў узроўню 43,52 руб.

Напярэдадні прэс-сакратар Белага дома Джошуа Эрнэст выказаў меркаванне, што паслабленне курсу рубля ў дачыненні да замежных валют кажа пра тое, што санкцыі ЗША і Еўропы супраць Расеі дасягаюць сваёй мэты.

Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў не згодны з меркаваннем Вашынгтона. «Паслабленне рубля - гэта фактар стымулявання расейскага экспарту», - падкрэсліў дыпламат. Расейскія ўлады мяркуюць, што паслабленне рубля, наадварот, змякчае ўплыў на расейскую эканоміку санкцый.

«У жніўні адбылося зніжэнне кошту на нафту на сусветным рынку. Увядзенне сектаральных санкцый у дачыненні да расейскай эканомікі прывяло да абмежавання доступу буйных карпаратыўных пазычальнікаў да замежных рынкаў капіталу. Негатыўнае ўздзеянне згаданых падзеяў на расейскую эканоміку крыху змякчылі паслабленнем рубля, што, аднак, можа прывесці да ўзмацнення інфляцыйнага ціску», - паведаміў на гэтым тыдні ЦБ РФ у сваім дакладзе аб грашова-крэдытнай палітыцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках