27 красавiка 2024, Субота, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Мяняць летнія шыны пакуль рана, а вось асцерагацца туманаў трэба

1
Сіноптыкі: Мяняць летнія шыны пакуль рана, а вось асцерагацца туманаў трэба

Да выходных захаваецца сухое і халаднаватае надвор'е.

Але нават фронт, які чакаецца на выходных, яго моцна не пагоршыць. Некаторыя аўтамабілісты ўжо задумаліся аб змене шын. Сіноптыкі лічаць: з гэтым можна пакуль пачакаць – сярэднядзённая тэмпература складае + 9-13 градусаў па Цэльсіі.

- Хоць ноччу і раніцай чакаюцца замаразкі да нуля - мінус двух градусаў, пакуль сярэднядзённая тэмпература не прадугледжвае змену летніх шын на зімовыя, - распавялі карэспандэнту onliner.by ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. - Зараз гэты паказчык складае + 9-13 градусаў. А спецыялісты раяць адпраўляцца на шынамантаж, калі сярэднядзённая тэмпература панізіцца да + 6-8 градусаў.

Чаго варта асцерагацца, так гэта начных і ранішніх туманаў. Дзе-нідзе бачнасць будзе зніжана да 600-900 метраў.

- На выхадныя чакаецца прыход малаактыўнага фронту, які, зрэшты, не павінен моцна сапсаваць выходныя, - адзначылі сіноптыкі. - Толькі ў суботу на захадзе Беларусі чакаюцца дажджы. А вось на наступным тыдні надвор'е можа змяніцца ў горшы бок.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках