27 красавiка 2024, Субота, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На матчы «Порту» - БАТЭ чакаецца 35 тысяч гледачоў

На матчы «Порту» - БАТЭ чакаецца 35 тысяч гледачоў

Матч пройдзе на стадыёне «Эштадыу ду Драгау».

Учора а 19.30 паводле беларускага часу гульцы і трэнерскі штаб БАТЭ пакінулі гатэль «Shеraton» і адправіліся на трэніроўку на «Эштадыу ду Драгау», дзе сёння ўвечары ім трэба будзе сустрэцца з «Порту» у рамках 1-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў-2014/15.

Пасля традыцыйнай перадматчавай прэс-канферэнцыі, у якой узялі ўдзел галоўны трэнер Аляксандр Ермаковіч і нападнік Віталь Радзівонаў, прадстаўнікі мясцовых СМІ выйшлі да краю поля і цягам чвэрці гадзіны мелі магчымасць здымаць трэнероўкі «жоўта-сініх». Ягоная адкрытая частка ўключыла ў сябе размінку і «квадраты», паведамляе сайт клуба.

Адзначым, на прагнозы арганізатараў, на паядынку «Порту» і БАТЭ чакаецца прысутнасць блізу 35 тысяч гледачоў пры агульнай здольнасці «Эштадыу ду Драгау» змясціць 50431 чалавека.

Матч пачнецца а 21.45 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках