27 красавiка 2024, Субота, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы больш за ўсё слухаюць Лануа Дэль Рэй

1
Беларусы больш за ўсё слухаюць Лануа Дэль Рэй

Кампанія «Яндэкс» правяла даследаванне, прымеркаванае да маштабнага перазапуску сэрвісу «Яндекс.Музыка».

З ягоных вынікаў высветлілася, што жыхары Менскай вобласці больш за ўсё часу праводзяць за праслухоўваннем кампазіцый на сайце сэрвісу ў параўнанні з прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў, а самым папулярным артыстам у беларусаў з'яўляецца Лана Дэль Рэй, піша ultra-music.com.

У Менскай вобласці на праслухоўванне кампазіцый марнуюць на 17% больш часу, чым у сярэднім па Беларусі. Прычым найбольш актыўна гэта робяць у самой сталіцы: менчукі слухаюць музыкі столькі ж, колькі жыхары ўсіх астатніх рэгіёнаў краіны разам узятыя. На другім месцы ў рэйтынгу апынулася Берасцейская вобласць. У тройку самых актыўных ўвайшла таксама Гомельская вобласць.

Больш за 10% усіх праслухоўванняў прыпадае на топ-15 выканаўцаў, у тым ліку замежных. Першае ў месца ў спісе самых папулярных заходніх музыкаў заняла амерыканская спявачка Лана Дэль Рэй. За ёй ідуць Фарэл Уільямс і Эмінэм. Беларусы таксама часта слухаюць кампазіцыі гурта Linkin Park, спявачкі Імані і ды-джэя Кэлвіна Харыса. Запатрабаваныя і такія выканаўцы, як Рыяна, Авічы і Шакіра, а замыкае першую дзесятку гурт Enigma.

Папулярныя ў інтэрнэце і беларускія музыкі, прычым не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі. Самым запатрабаваным беларускім выканаўцам сярод усёй аўдыторыі «Яндекс.Музыка» стаў нядаўна распушчаны гурт «Ляпіс Трубяцкі». За ёй ідуць Макс Корж, фіналіст «Еўравізіі» Tэа, Віктар Каліна і гурт «Без білета». Карыстальнікі часта слухаюць песні кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба» і настальгуюць пад мелодыі ансамбля «Песняры». Сярод папулярных таксама апынуліся беларускія гурты Neuro Dubel, «Цягні-штурхай» і J:морс.

Абноўленая версія «Яндекс.Музыка» даступная ўсім карыстальнікам з 17 верасня. У ёй з'явілася сістэма рэкамендацый, якая ўлічвае асабістыя перавагі карыстальніка. Таксама сэрвіс цяпер знаёміць карыстальнікаў з музыкай, якую слухаюць ягоныя сябры ў сацсетках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках