27 красавiка 2024, Субота, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Расея на парозе гіганцкага фінансавага крызісу

6
Die Welt: Расея на парозе гіганцкага фінансавага крызісу

Ужо некалькі тыдняў расейскаму рублю даводзіцца адчуваць адзін балючы ўдар за другім.

Ён таннее і абнаўляе гістарычныя мінімумы ў дачыненні да даляра шосты дзень запар. Пра гэта пішуць эканамічныя аглядальнікі нямецкай газеты Die Welt, паведамляе Инопресса.ру.

Так, у аўторак за адзін даляр прасілі 38,81 рубля, што азначае, што толькі з пачатку года расейская валюта страціла ў дачыненні да амерыканскай 15,4%. Гэта падзенне не выглядае так драматычна ў дачыненні да еўра - еўрапейская валюта сама страціла ў кошце - але і тут страты значныя: упершыню ў гісторыі еўра падаражэў да 50 рублёў. «З эканомік, якія развіваюцца, больш страціла толькі Аргенціна, - распавядаюць журналісты: - праз яе нядаўняе банкруцтва аргентынскі песа ўпаў на 22%».

Большасць заходніх валютных экспэртаў мяркуюць, што рубель працягне падзенне. «У хуткім часе курс даляра вырасце да 40 рублёў. Над расейскай валютай згушчаюцца змрочныя хмары», - упэўнены аналітык інвестбанка Morgan Stanley Маной Прэдхен.

Цяперашняя тэндэнцыя, як мяркуюць экспэрты, будзе працягвацца як мінімум некалькі гадоў: «Да 2017 года курс даляра ўсталюецца на ўзроўні 50 рублёў». Да таго ж фінансавая актыўнасць замежных кампаній у Расеі, са слоў эканаміста Credit Suisse Аляксея Пагарэлава, «папала ў няласку: інвестары, баючыся новай халоднай вайны, больш не хочуць укладваць сродкі ў Расею і вывозяць з яе капітал. Аналагічным чынам паступае і значная колькасць заможных расейцаў».

Пра сур'ёзнасць сітуацыі можна судзіць паводле афіцыйных заяў расейскіх уладаў, адзначаюць аўтары артыкула. У аўторак расейскі Мінфінансаў прызнаў, што адток капіталу з Расеі ў трэцім квартале ўзмацніўся. Паводле звестак лонданскай кансалтынгавай кампаніі эканамічных даследаванняў Capital Economics, калі з красавіка да чэрвеня за мяжу пераправілі 25,8 млрд даляраў, то з ліпеня да верасня гэтая лічба склала ўжо 30 млрд. Сумарны адток капіталу з Расеі за 2014 можа, як мяркуюць у МВФ , скласці 150 млрд даляраў, што «перавысіць паказчыкі крызіснага 2008 года».

Для расейцаў дэвальвацыя рубля «будзе азначаць істотнае зніжэнне ўзроўню жыцця», працягваюць Экерт і Цшэпіц. «Імпартныя тавары, у тым ліку, прадукты харчавання, падаражэюць. Іншыя тавары і паслугі таксама падаражэюць праз слабы рубель: у жніўні, напрыклад, афіцыйна заяўленая інфляцыя дасягнула 7,8%».

Для многіх расейскіх кампаній і банкаў, якія маюць запазычанасці перад заходнімі банкамі, слабы рубель наогул можа стаць пытаннем жыцця і смерці, гаворыцца ў артыкуле: у адрозненне ад расейскай дзяржавы, якая мае невялікую замежную запазычанасць, расейскі прыватны сектар абцяжараны нашмат сур'ёзней: Сумарная запазычанасць усіх расейскіх прамысловых прадпрыемстваў і фінансавых інстытутаў перад Захадам складае 1,3 трыльёна даляраў, палова з якіх - у валюце». «Бомба напагатове: толькі ў гэтым годзе ім трэба будзе выплаціць 157 млрд даляраў паводле замежных абавязацельстваў, - падкрэсліваюць журналісты. - І з кожным пунктам, які рубель губляе ў дачыненні да даляра, еўра ці ены, фінансавы цяжар расейскіх кампаній павялічваецца - ім спатрэбіцца больш рублёў для выплаты запазычанасці ў замежнай валюце». Асабліва гэта адчувальна для расейскіх банкаў, якія, у адрозненне ад нафтагазавых кампаній, атрымліваюць прыбытак у рублях.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках