27 красавiка 2024, Субота, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэканструкцыю «Прывалкі» завершаць 24 верасня

1
Рэканструкцыю «Прывалкі» завершаць 24 верасня

Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы здадуць у эксплуатацыю пасля апошняга этапу рэканструкцыі 24 верасня.

Пра гэта паведаміў начальнік Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Васіль Дземянцей, паведамляе БелТА.

Асноўны этап рэканструкцыі міжнароднага пункта пропуску быў завершаны ў кастрычніку 2013 года. Пропуск аўтатранспартных сродкаў і пешаходаў увесь год вёўся ў звычайным рэжыме, аднак паралельна вяліся будаўнічыя працы для завяршэння ўсяго аб'ёму рэканструкцыі.

У выніку ўводзіцца ў карыстанне будынак службы санітарнага, ветэрынарнага і фітакантролю з боксамі паглыбленага дагляду грузавых і легкавых аўтатранспартных сродкаў. Будуць здадзеныя ў эксплуатацыю дадатковыя часткі модуляў з навесамі для перамяшчэння грузавога транспарту, модуль высокагабарытнага кантролю, модуль для кінолага, а таксама часовага пункта пропуску з навесам з боку Літвы. Выкананае добраўпарадкаванне стаянкі і пляцовак.

Да завяршэння рэканструкцыі аб'екта плануецца правесці мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва мытнага і памежнага камітэтаў Беларусі, мясцовай улады, прадстаўнікоў літоўскіх ведамстваў.

Рэканструкцыя міжнароднага пункта пропуску «Прывалка» вялася ў адпаведнасці з комплекснай праграмай развіцця інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы Беларусі на 2011-2015 гады і пачалася чатыры гады таму. Пасля поўнай рэканструкцыі і перааснашчэння гэты пункт пропуску забяспечаны самымі сучаснымі тэхналогіямі для правядзення мытных аперацый і памежнага афармлення. Прапускная здольнасць «Прывалкі» павялічылася ў тры разы з 340 да 1000 транспартных сродкаў у дзень. За 24 гадзіны мяжу могуць перасякаць 570 легкавых, 400 грузавых аўтамабіляў і 30 аўтобусаў. Прадугледжана восем палос для руху транспарту. Захаваная магчымасць перасячэння мяжы пешаходамі.

Сродкі на рэканструкцыю пункта пропуску выдзеленыя ў асноўным з рэспубліканскага бюджэту, генеральным падрадчыкам з'яўляецца ААТ «Гроднапрамбуд».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках