27 красавiка 2024, Субота, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк паабяцаў імплементаваць Пагадненне з ЕЗ да 2017 года

Яцэнюк паабяцаў імплементаваць Пагадненне з ЕЗ да 2017 года

Украіна мае намер імплементаваць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам да 2017 года.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк падчас пасяджэння Кабінета міністраў Украіны ў сераду, паведамляе карэспандэнт РБК-Украина.

«Урад Украіны прымае сёння пастанову аб зацвярджэнні плана імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. Мы паставілі вельмі амбіцыйныя тэрміны - да 2017 года пагадненне павінна быць цалкам імплементаванае», - заявіў прэм'ер.

Ён падкрэсліў, што для Украіны вельмі важна выканаць пагадненне, адаптаваць украінскае заканадаўства да заканадаўства ЕЗ.

«Чым хутчэй мы правядзем гэтыя змены, тым хутчэй у нас ёсць шанец падаць заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі звяз», - адзначыў Яцэнюк.

Яцэнюк таксама паабяцаў «люстраныя» санкцыі для Расеі.

«Я хачу заявіць, як толькі Расея ўвядзе гандлёвыя абмежаванні супраць Украіны, мы ў той жа дзень зробім люстраныя меры», - заявіў Яцэнюк.

Нагадаем, 16 верасня Вярхоўная Рада і Еўрапарламент сінхронна ратыфікавалі ПА паміж Украінай і ЕЗ.

Як паведамлялася, МЗС Украіны прагназуе пачатак поўнага прымянення ПА з ЕЗ праз 1-3 гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках