27 красавiка 2024, Субота, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нецвярозая мянчанка не давезла сына да школы

13
Нецвярозая мянчанка не давезла сына да школы

Сёння раніцай п'яная мянчанка села за стырно аўтамабіля, каб адвезці сына ў школу.

У яе крыві было 2,2 праміле алкаголю, паведаміла карэспандэнту БелТА кіраўніца прэс-службы ДАІ Менска Таццяна Харлінская.

Блізу 8.00 аўтамабіль, якім кіравала мянчанка, спынілі супрацоўнікі ДАІ ля школы №178 пасля таго, як жанчына заехала на прышкольную тэрыторыю, праігнараваўшы забараняльны знак. «Супрацоўнік хацеў праверыць дакументы і адчуў рэзкі пах алкаголю. Пасля медагляд паказаў, што яна сапраўды знаходзілася ў стане ап'янення. Пры гэтым у аўтамабілі быў яе сын, якога яна і везла ў школу. Сама кіроўца ўсяляк адмаўляла факт ужывання алкаголю», - патлумачыла Таццяна Харлінская. Больш за тое, пазней высветлілася, што сям'я жыве ўсяго ў 10 хвілінах хады ад школы.

Цяпер кіроўца, мяркуючы па ўсім, пазбавіцца правоў на тры гады. Аўтамашына, на якой яна ехала, знаходзіцца на ахоўнай стаянцы.

«Такія выпадкі мы разглядаем, як абуральныя. Да падобных бацькоў, якія рызыкуюць жыццём дзяцей, будзе прымяняцца самы жорсткі падыход у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам», - дадала прадстаўніца ДАІ. Яна нагадала, што штодня з 7.20 інспектары ДАІ дзяжураць ва ўсіх школах сталіцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках