27 красавiка 2024, Субота, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжысёр Юрый Кара прапанаваў забараніць у Расеі амерыканскія фільмы

43
Рэжысёр Юрый Кара прапанаваў забараніць у Расеі амерыканскія фільмы

Савецкі і расейскі рэжысёр прапанаваў у адказ на санкцыі Захаду забараніць у расейскім пракаце ўсе амерыканскія фільмы.

З такой заявай ён выступіў на экспэртнай нарадзе, якую праводзіць Агульнарасейскі народны фронт (АНФ) у Маскве ў сераду, піша РІА «Новости».

«Я мяркую, што на той час, пакуль існуюць іх санкцыі (ЗША), трэба забараніць усе амерыканскія фільмы для паказу ў нашых кінатэатрах, тое ж самае можна зрабіць і на тэлевізіі. Ці, ва ўсякім разе, можна іх папярэдзіць, прыгразіць», - гаворыцца ў заяве Кары на нарадзе, прысвечанай праекту «Асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі».

На ягоную думку, гэта пойдзе на карысць расейскаму кіно - дазволіць выходзіць у пракат большай колькасці айчынных стужак. Кара дадаў, што не хапае ў кіно і фільмаў аб нацыянальных героях.

Юрый Кара - рэжысёр, сцэнарыст. Аўтар фільмаў «Заўтра была вайна», «Майстар і Маргарыта», «Злодзеі ў законе». З'яўляецца даверанай асобай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

З аналагічнай, але больш умеранай прапановай пасля нарады выступіў кінарэжысёр, сустаршыня Цэнтральнага штаба АНФ Станіслаў Гаварухін, піша NEWSru.com. Ён мяркуе, што трэба абмежаваць паказ амерыканскіх фільмаў у Расеі і павялічыць долю еўрапейскага, карэйскага і іранскага кіно, паведамляе ИТАР-ТАСС.

«Я мяркую, што добра было б абмежаваць галівудскае кіно на расейскіх экранах, але не за кошт расейскага кіно, мы выпускаем каля 60 стужак, а за кошт кіно, знятага ў краінах з багатай кінематаграфічнай культурай - Турцыі, Карэі, Іране, Японіі, еўрапейскага кіно, - заявіў ён. - А то мы глядзім толькі галівудскае кіно і вельмі рэдка іранскае кіно».

Пры гэтым Гаварухін падкрэсліў, што «гэта павінна быць мяккая палітыка, але я не ўяўляю, як гэта зрабіць практычна».

Нагадаем, Станіслаў Гаварухін з'яўляецца адным з ініцыятараў закона аб забароне ненарматыўнай лексікі пры публічным выкананні твораў літаратуры і мастацтва, народнай творчасці ў тэатральных пастаноўках, на канцэртах і іншых відовішчна-забаўляльных мерапрыемствах, а таксама ў СМІ і пры паказе фільмаў у кінатэатрах. які выклікаў супярэчлівую рэакцыю ў культурнай супольнасці.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках