27 красавiка 2024, Субота, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гарадзеншчыне шукаюць трох зніклых непаўналетніх дзяўчынак

3
На Гарадзеншчыне шукаюць трох зніклых непаўналетніх дзяўчынак

Міліцыя Гарадзенскай вобласці высвятляе месцазнаходжанне трох зніклых непаўналетніх дзяўчынак.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

7 верасня пайшла з дому жыхарка Гародні Лізавета Пархомік 1998 нараджэння, вучаніца 2-га курса аднаго з мясцовых каледжаў, 12 верасня - Наталля Махамет 1999 нараджэння, жыхарка Лідскага раёна, навучэнка 1-га курса аднаго з лідскіх ліцэяў.

Паводле атрыманай інфармацыі, Пархомік, Махамет і іх агульная знаёмая Дар'я Кароткіна 1998 нараджэння збіраліся выехаць на спадарожным аўтатранспарце ў Расею. Непаўналетнія неаднаразова ўцякалі з дому, схільныя да бадзяжніцтва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках