27 красавiка 2024, Субота, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнер вызвалены пад заклад у 15 мільёнаў расейскіх рублёў

12
Баўмгертнер вызвалены пад заклад у 15 мільёнаў расейскіх рублёў

Меру стрымання экс-кіраўніку «Уралкалія», абвінавачанаму ў злоўжыванні паўнамоцтвамі, змянілі на заклад.

Адпаведную пастанову прыняў Басманны суд Масквы, піша РБК.

Са слоў прэс-сакратаркі суда Ганны Фадзеевай, 1 верасня следства звярнулася з хадайніцтвам у суд і папрасіла змяніць меру стрымання Уладзіславу Баўмгертнеру пад заклад у 15 млн рублёў. «Ніхто са старон не пярэчыў, і хадайніцтва было задаволенае», - адзначыла Фадзеева. Але яна не змагла ўдакладніць, хто менавіта ўнёс заклад за бізнэсоўца, спаслаўшыся на тое, што гэтая інфармацыя носіць закрыты характар.

Раней газета The Wall Street Journal са спасылкай на цяперашняга кіраўніка «Уралкалія» Дзмітрыя Осіпава паведаміла, што Баўмгертнер быў вызвалены ў Маскве два тыдні таму. Восіпаў дадаў, што ўжо сустракаўся з Баўмгертнерам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках