27 красавiка 2024, Субота, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі ў Вільні праспявае хіты «Мроi» і NRM

1
Лявон Вольскі ў Вільні праспявае хіты «Мроi» і NRM

11 кастрычніка ў Вільні Лявон Вольскі прэзентуе свой новы альбом «Грамадазнаўства».

Падчас канцэрту прагучаць таксама хіты гуртоў «Мроя», NRM, Zet. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы на гэты канцэрт, піша БелаПАН.

«Я ўжо і не памятаю, калі мы рабілі такую вялікую па колькасці песень і храналагічнаму ахопу праграму. Прынамсі ў паўнавартасным рокавым гучанні, - прызнаецца Лявон Вольскі. - Было цікава ўспомніць шмат песень з мінулага - асабліва ўсе гэтыя рок-гімны 90-х і 00-х, на якіх мы зробім вялікі акцэнт. Сучасны склад музыкаў, вядома, дадае ў іх нешта сваё, але не мяняе іх сутнасць».

Цяпер у праграме канцэрта 33 песні - 11 з іх у першым аддзяленні, прысвечаным альбому «Грамадазнаўства», і 22 у другім, дзе прагучаць лепшыя песні розных гадоў.

«У кожнай частцы будзе свой сэнс і атмасфера, - распавядае музыка. - Альбом «Грамадазнаўства» будзе хутчэй у выглядзе сучаснай рок-оперы. Выконваць яго будзем амаль без паўз, з адмысловым асвятленнем і дадатковым гукавым афармленнем. То бок, гэтая частка будзе для таго, каб паслухаць, падвысіць настрой. А потым будзе вялікая другая частка ў фармаце рок-канцэрту, каб як след паспяваць і паскакаць».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках