27 красавiка 2024, Субота, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска праявіла «цуды маскіроўкі» на мяжы з Украінай

16

Беларуска без пашпарта ехала ва Украіну, схаваўшыся ў расейскім аўтамабілі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

«17 верасня а 01.45 у пункце пропуску «Новая Гута» памежны нарад затрымаў пасажырку і кіроўцу аўтамабіля «Hyundai», якія выязджалі ва Украіну. Для таго, каб незаконна перасекчы мяжу, знаходлівая дзяўчына наважыла схавацца паміж пярэднімі і заднімі сядзеннямі аўтамабіля. Пры гэтым яна заручылася падтрымкай таго самага кіроўцы. Адсутнасць у яе дакументаў на перасячэнне мяжы не збянтэжыла 31-гадовага расейца.

Са слоў парушальніцы, яна з'яўляецца грамадзянкай Беларусі і пражывае ў адным з населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Свой пашпарт яна нібыта здала на абмен у сувязі з непрыдатным станам. А пасля канфлікту з бацькамі наважыла з'ехаць да знаёмых ва Украіну.

Пасля высвятлення асобы дзяўчыны і вызначэння канчатковай ролі кіроўцы ў спробе незаконнага перамяшчэння праз мяжу затрыманыя будуць прыцягнутыя да адказнасці», - адзначылі там.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках