27 красавiка 2024, Субота, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні могуць закрыць гарбарны завод

2
У Гародні могуць закрыць гарбарны завод

У канцы тыдня на прадпрыемстве запланаваная нарада з удзелам кіраўніцтва канцэрна «Беллегпрам» і ўрада.

Пытанне дня - зачыніць або захаваць вытворчасць, піша «Вячэрні Гродна».

Размовы пра тое, што гарадзенскі гарбарны завод можа зачыніцца, з'явіліся на мінулым тыдні. 9 верасня Лукашэнка казаў пра неабходнасць мадэрнізацыі гарбарнай галіны падчас наведвання ААТ «Менскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне» ў пасёлку Гатава. Прэс-служба дыктатара паведаміла, што ў выніку пераўтварэнняў застануцца два прадпрыемствы з існуючых чатырох: у Менску і Бабруйску, аднак і яны будуць на 20-25% не загружаныя.

Начальнік упраўлення інвестыцый, энэргетыкі і абсталявання канцэрна «Беллегпрам» Аляксандр Андрыянаў паведамляе, што рэальны інвестар для Гарадзенскага гарбарнага завода пакуль не знойдзены. Хоць прапановы былі. «Закрываць прадпрыемства ніхто не збіраецца. Вытворчасць можа быць скарочаная. Разумна пакінуць лініі выпуску скур або скураных вырабаў невялікімі партыямі», - дадаў ён. Гэта можа быць, да прыкладу, скура для папружак або іншай прадукцыі.

Генеральны дырэктар РУП «Гарадзенскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне» Зміцер Саванец пакуль не гатовы паведаміць, якія перспектывы чакаюць прадпрыемства. Вядома, што ў планах мадэрнізацыі гарбарных прадпрыемстваў Беларусі, якія ўваходзяць у склад Беллегпрама, на 2014 год грошы былі прадугледжаныя для трох заводаў, акрамя гарадзенскага.

Кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук мяркуе, што беларускія гарбарныя прадпрыемствы павінны быць прыватызаваныя. «Паміж імі павінна ісці сумленная рынкавая канкурэнцыя. У руках урада два прадпрыемствы, якія засталіся, будуць дзейнічаць як манапалісты. Такая рэструктурызацыя зноў прапануецца без стараннага разлічанага бізнэс-плана і стратэгіі развіцця», - адзначае ён.

Гарадзенскі гарвыканкам яшчэ ў 2008 годзе выдзеліў участак пад будаўніцтва новага гарбарнага завоа на вуліцы Карскага. Паводле экалагічных патрабаванняў, цэхі неабходна перанесці з цэнтра горада ў прамзону. На новым месцы планавалася пабудаваць вытворчы комплекс c ачышчальнымі збудаваннямі. Агульны яго кошт складае $46 млн. Праект не рэалізаваны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках