18 красавiка 2024, Чацвер, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рафат Чубараў: Меджліс не пакіне Крым

6
Рафат Чубараў: Меджліс не пакіне Крым

Меджліс крымска-татарскага народа не збіраецца пераносіць свае прадстаўнічыя органы на мацерыковую частку Украіны ў сувязі з анэксіяй Крыму і ператрусамі.

Як паведамляе Цензор.Нет, пра гэта ў эфіры «Еспресо.TV» заявіў лідар Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў.

«Мы не можам пакінуць гэтую зямлю. Мы вярталіся сюды паўстагоддзя, нас не змагла абараніць наша краіна, але мы застаёмся патрыётамі Украіны», - сказаў Чубараў.

Ён мяркуе, што калі крымскія татары пакінуць Крым, то гэта будзе толькі на руку расейскім уладам.

«Калі мы прыбярэм нашы органы ўлады, акупанты толькі будуць радавацца гэтаму. Гэта азначае, што крымскія татары пакідаюць Крым. Гэтага не будзе, але гэта не можа працягвацца гадамі. Мы разумеем, што гэта не гвалт дзеля гвалту, гэта тэрор, каб крымскія татары пакінулі родную зямлю. Мы не хочам гэтага і не будзем гэтага рабіць», - заявіў Чубараў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках