29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША прадэманстравалі аўтамабіль, надрукаваны на 3D-прынтары (Відэа)

13

Прадэманстраваны першы аўтамабіль, надрукаваны на 3D-прынтары.

Асобнік пад назвай Strati зроблены амерыканскай кампаніяй Local Motors, ён быў прадэманстраваны на выставе новых тэхналогій у Чыкага, піша autonews.ru.

Аўтамабіль аснашчаецца электраматорам, на яго стварэнне сышло ўсяго 44 гадзіны. На 3D-прынтары аддрукаваныя шасі, кузаў, сядзенні, усе ўнутраныя элементы. Ад іншага аўтамабіля ўзяты толькі электрарухавік, падвеска і шыны з дыскамі.

Strati складаецца ўсяго з 40 дэталяў, таму вытворчасць займае так мала часу. Звычайны сучасны аўтамабіль, для параўнання, складаецца з больш чым 20 000 запчастак. У далейшым вытворца плануе скараціць гэты час да 10 гадзін.

Кампанія Local Motors месціцца ў штаце Арызона. Інжынеры плануюць здзейсніць прарыў у аўтамабілебудаванні і запусціць серыйную вытворчасць і продаж аўтамабіляў, надрукаваных на 3D-прынтары ўжо да канца года. Кошт навінкі будзе ад 18 000 да 30 000 даляраў у залежнасці ад камплектацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках