24 красавiка 2024, Серада, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

200 тысяч менчукоў паклічуць на суботнікі

21
200 тысяч менчукоў паклічуць на суботнікі

Суботнікі для прыбірання і добраўпарадкавання горада стартуюць у Менску 20 верасня.

Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара ГА "Менская гарадская жыллёвая гаспадарка" Галіна Гілевіч, піша БелТА.

"Паўнавартасныя суботнікі з прыцягненнем насельніцтва стартуюць у Менску ўжо 20 верасня. Работнікі жыллёва-камунальных службаў супольна з жыхарамі будуць выконваць традыцыйныя працы, сярод якіх ачыстка газонаў ад смецця і лістоты, ўборка скляпенняў і гарышчаў, рамонт гаспадарчых і кантэйнерных пляцовак. Плануецца, што ў месячніку для добраўпарадкавання горада возьмуць удзел амаль 200 тысяч менчукоў", - сказала Галіна Гілевіч.

Супольнымі намаганнямі плануецца адрамантаваць лаўкі на дваровых тэрыторыях, абсталяванне на пляцоўках для выгулу хатніх жывёл, высадзіць дрэвы і хмызнякі. Жыхары горада могуць звярнуцца ў жыллёвыя арганізацыі на месцы жыхарства для вызначэння дадатковых работ, якія, на іх думку, трэба правесці ў дварах. Спецыялісты паспрыяюць, дадуць інструмент.

Акрамя таго, маштабныя суботнікі 20 і 27 верасня пройдуць у лесапаркавых зонах Менска і Менскага раёна. Прынамсі, у Астрашыцка-Гарадоцкім, Калодзішчанскім лясніцтвах, лясных масівах, прылеглых да вадаёмаў Пціч, Вяча, гарадскіх лясах, якія знаходзяцца ў Цэнтральным, Партызанскім, Першамайскім раёнах. Першы суботнік на тэрыторыі сямі лясніцтваў Менска і Менскага раёна прайшоў 6 верасня. У ім узялі ўдзел амаль 7 тысяч чалавек, якія прыбралі 3,7 тысяч га лесу, з дапамогай 70 адзінак тэхнікі было вывезена 415 куб м смецця.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках