28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў сустрэўся з робатамі

11

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў наведаў выпрабавальны палігон «Геадэзія» у падмаскоўным Чырвонаармейску.

Ён азнаёміўся з сучаснымі ўзорамі айчынных рабатызаваных комплексаў вайсковага і двайнога прызначэння. Таксама ён правёў нараду, прысвечаную перспектывам робатабудавання.

Сярод узораў, якія паказалі кіраўніку ўрада, былі падводныя робаты-выведчыкі і робаты-сапёры, распрацоўкай якіх займаецца Інстытут праблем марскіх тэхналогій Далёкаўсходняга аддзялення РАН. Як распавёў прэм'еру дырэктар інстытута Леанід Навумаў, гэтымі распрацоўкамі ўжо актыўна цікавяцца прадстаўнікі шэрагу замежных краін, у тым ліку ЗША, што сведчыць пра сур'ёзныя пазіцыі айчыннай навукі ў гэтай галіне. «Пажадана, гэта ўсё запусціць у серыю. Тады дакладна можна будзе ганарыцца», - адзначыў палітык.

Прэм'еру таксама прадэманстравалі робат-гелікоптэр і беспілотны катэр з кулямётнай устаноўкай. Пры гэтым, паводле слоў Навумава, Мінабароны ўжо замовіла такую тэхніку. Падводны апарат-выведнік, які паказалі Мядзведзеву, паспяхова эксплуатавалі два гады таму - падчас падрыхтоўкі і правядзення саміту АТЭС ва Уладзівастоку. Дзякуючы гэтай прыладзе, усяго за два дні атрымалася абследаваць бухты ў раёне выспы Рускі і выявіць больш за 2,7 тысячы выбухованебяспечных прадметаў, уключаючы сем мін часоў Руска-японскай і Другой сусветнай вайны.

Зацікавіўся Мядзведзеў стэндам «кагнітыўных тэхналогій», дзе яму паказалі праект беспілотнага аўтамабіля, а таксама праграму распазнання тэхнікі ды іншых аб'ектаў. Гэтая тэхналогія можа распазнаць мадэль танка і ўсялякай іншай тэхнікі даслоўна «па кавалачку рулі», што важна пры навядзенні на мэту і для захавання грамадзянскіх аб'ектаў, піша ІТАР-ТАСС.

Палітык таксама ацаніў экзашкілет са «Сколкава», прадстаўлены МДУ, які плануецца выкарыстоўваць для рэабілітацыйнай медыцыны, і нейрагарнітуру, якая дазваляе з дапамогай імпульсаў мозгу кіраваць рознымі электроннымі прыладамі. Акрамя таго, прэм'еру распавялі аб аспектах тэхнічнага зроку для робатаў прамысловага прызначэння, які надзяляе іх трохмерным бачаннем прасторы.

Фота: facebook.com/Dmitry.Medvedev

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках