20 красавiка 2024, Субота, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

24 дэпутаты Рады паехалі ў Дзярждуму распавесці, як бароняць «расейскі свет»

24
24 дэпутаты Рады паехалі ў Дзярждуму распавесці, як бароняць «расейскі свет»

Народныя дэпутаты Украіны будуць у сераду, 17 верасня, гасцямі пленарнага пасяджэння Дзярждумы РФ.

Пра гэта паведаміў адзін з іх - чалец групы "За мір і стабільнасць" Уладзіслаў Лук'янаў, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна". Паводле ягоных слоў, нардэпы мерацца абмеркаваць пытанні з пастаўкамі энэрганосьбітаў ва Украіну, а таксама зніжэнне напружанасці на Данбасе.

"Улічваючы, што надыходзіць восеньска-зімовы перыяд, разбураная інфраструктура, значная частка шахтаў не працуе, сітуацыя вельмі рызыкоўная... на сённяшні дзень мы разумеем, што зіма прыйдзе і трэба будзе ацяпляць дамы, школы, шпіталі", - сказаў Лук'янаў раніцай у сераду 17 верасня.

Ён падкрэсліў, што трэб наладжваць дыялог, найперш у пытанні паставак энэрганосьбітаў.

"Хочам сустрэцца, найперш з калегамі-дэпутатамі, хочам пагаварыць аб зніжэнні ўзроўню супрацьстаяння, аб пераходзе да ўзаемавыгадных камэрцыйных аперацый, аб аднаўленні энэргазабеспячэння - у гэтым кантэксце пытанне нумар адзін", - сказаў Лук'янаў.

Раней кіраўнік камітэта спраў СНД Дзярждумы Леанід Слуцкі на пасяджэнні Дзярждумы ў сераду 17 верасня паведаміў, што ў другой палове дня "гасцямі нашага пасяджэння будуць 24 дэпутаты Вярхоўнай Рады, якія стварылі дэпутацкую групу "За мір і стабільнасць", - сказаў ён, адзначыўшы, што гэтыя парламэнтары, "рызыкуючы жыццём, бароняць інтарэсы "расейскага свету". Чакаецца, што з прадстаўнікамі дэпутацкай групы Вярхоўнай Рады сустрэнецца старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін.

Старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў уважае паездку народных дэпутатаў з групы "За мір і стабільнасць" у Дзярждуму Расеі за непавагу да Украіны і здраду. Пра гэта ён сказаў сёння, 17 верасня, на брыфінгу, паведамляе УНІАН.

"Безумоўна, у нас няма права блакаваць выезды і заезды народных дэпутатаў, але мяркую, што такі ваяж з'яўляецца непавагай да ўласнай краіны і здрадніцкай пазіцыяй", - падкрэсліў Турчынаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках