2 траўня 2024, Чацвер, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс дэпутатаў Еўрапарламэнта, якія не падтрымалі пагадненне з Украінай

29
Спіс дэпутатаў Еўрапарламэнта, якія не падтрымалі пагадненне з Украінай

Супраць ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай збольшага галасавалі еўрадэпутаты з Францыі, Вялікабрытаніі і Грэцыі.

Пра гэта сведчаць вынікі галасавання на сайце Еўрапейскага парламэнта. Так, у прыватнасці, не захацелі ратыфікаваць пагадненне 27 французаў, 22 брытанцы і 12 грэкаў, піша "Еўрапейская праўда".

Варта адзначыць, што такім чынам супраць асацыяцыі з Украінай прагаласавала больш за траціну французскіх еўрапарламэнтароў (агулам іх 74), траціна брытанцаў (агулам - 73) і больш за палову грэкаў (агулам 21).

Крыху "асталіся" ад сваіх калегаў гішпанскія і нямецкія еўрадэпутаты - па 10 прадстаўнікоў гэтых краін у Еўрапарламэнце выказаліся супраць ратыфікацыі пагаднення.

Цікавым з'яўляецца таксама галасаванне прадстаўнікоў суседскіх краін.

У прыватнасці, супраць ратыфікацыі асацыяцыі выказаліся 5 прадстаўнікоў Чэхіі (што складае практычна чацвёртую частку чэшскіх еўрадэпутатаў - агулам іх 21!), 4 польскія еўрапарламэнтары і 2 вугорскія.

Мінімальна пратэставалі супраць пагаднення з Украінай еўрадэпутаты ад Латвіі, Даніі і Бэльгіі - па адным ад кожнай краіны.

Сярод краін, ніводзін прадстаўнік якой не выказаўся супраць ратыфікацыі асацыяцыі - Балгарыя, Румынія, Славаччына, Славенія, Харватыя, Літва, Эстонія, Фінляндыя, Мальта і Люксэмбург.

Варта адзначыць, што большасць еўрадэпутатаў, што прагаласавалі супраць ратыфікацыі пагаднення, прадстаўляюць "ультралевыя" і "ультраправыя" сілы.

У прыватнасці, 46 прадстаўляюць "Еўрапейскіх аб'яднаных левых", 24 - групу "Еўропа за свабоду і дырэктыўную дэмакратыю".

Яшчэ 50 дэпутатаў з'яўляюцца пазафракцыйнымі ультраправымі нацыяналістамі і еўраскептыкамі.

Акрамя таго, супраць ратыфікацыі таксама прагаласавалі 2 прадстаўнікі "зялёных", тры дэпутаты ад Еўрапейскіх рэфармістаў і кансэрватараў, а таксама па адным дэпутаце ад Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў і Альянсу лібэралаў і дэмакратаў за Еўропу.

Нагадаем, што Вярхоўная рада і Еўрапарламент 16 верасня сінхронна ратыфікавалі Пагадненне аб асацыяцыі.

У падтрымку гэтага дакумэнта выказаліся 535 дэпутатаў ЕП, супраць прагаласавала 137 еўрадэпутатаў, 35 устрымаліся.

Спіс тых, хто галасаваў супраць:

António MARINHO E PINTO (Партугалія)

Beatrix von STORCH (Нямеччына)

Marcus PRETZELL (Нямеччына)

Notis MARIAS (Грэцыя)

Amjad BASHIR (Вялікабрытанія)

Bill ETHERIDGE (Вялікабрытанія)

Diane JAMES (Вялікабрытанія)

James CARVER (Вялікабрытанія)

Jane COLLINS (Вялікабрытанія)

Janice ATKINSON (Вялікабрытанія)

Jill SEYMOUR (Вялікабрытанія)

John Stuart AGNEW (Вялікабрытанія)

Jonathan ARNOTT (Вялікабрытанія)

Julia REID (Вялікабрытанія)

Kristina WINBERG (Швэцыя)

Louise BOURS (Вялікабрытанія)

Margot PARKER (Вялікабрытанія)

Mike HOOKEM (Вялікабрытанія)

Nathan GILL (Вялікабрытанія)

Nigel FARAGE (Вялікабрытанія)

Patrick O'FLYNN (Вялікабрытанія)

Paul NUTTALL (Вялікабрытанія)

Peter LUNDGREN (Швэцыя)

Petr MACH (Чэхія)

Raymond FINCH (Вялікабрытанія)

Roger HELMER (Вялікабрытанія)

Steven WOOLFE (Вялікабрытанія)

Tim AKER (Вялікабрытанія)

Klaus BUCHNER (Нямеччына)

Tatjana ŽDANOKA (Латвія)

Anja HAZEKAMP (Нідэрланды)

Anne-Marie MINEUR (Нідэрланды)

Barbara SPINELLI (Італія)

Cornelia ERNST (Нямеччына)

Curzio MALTESE (Італія)

Dennis de JONG (Нідэрланды)

Dimitrios PAPADIMOULIS (Грэцыя)

Eleonora FORENZA (Італія)

Emmanouil GLEZOS (Грэцыя)

Fabio DE MASI (Нямеччына)

Gabriele ZIMMER (Нямеччына)

Georgios KATROUGKALOS (Грэцыя)

Helmut SCHOLZ (Нямеччына)

Inês Cristina ZUBER (Партугалія)

Iosu JUARISTI ABAUNZ (Гішпанія)

Javier COUSO PERMUY (Гішпанія)

Jean-Luc MÉLENCHON (Францыя)

Jiří MAŠTÁLKA (Чэхія)

João FERREIRA (Партугалія)

Kateřina KONEČNÁ (Чэхія)

Kostadinka KUNEVA (Грэцыя)

Kostas CHRYSOGONOS (Грэцыя)

Liadh ЁН RIADA (Ірландыя)

Lidia SENRA RODRÍGUEZ (Гішпанія)

Lola SÁNCHEZ CALDENTEY (Гішпанія)

Lynn BOYLAN (Ірландыя)

Marie-Christine VERGIAT (Францыя)

Marina ALBIOL GUZMÁN (Гішпанія)

Marisa MATIAS (Партугалія)

Martina ANDERSON (Вялікабрытанія)

Martina MICHELS (Нямеччына)

Matt CARTHY (Ірландыя)

Miguel VIEGAS (Партугалія)

Miloslav RANSDORF (Чэхія)

Neoklis SYLIKIOTIS (Кіпр)

Pablo ECHENIQUE (Гішпанія)

Pablo IGLESIAS (Гішпанія)

Paloma LÓPEZ (Гішпанія)

Patrick LE HYARIC (Францыя)

Rina Ronja KARI (Данія)

Sofia SAKORAFA (Грэцыя)

Stefan ECK (Нямеччына)

Takis HADJIGEORGIOU (Кіпр)

Tere RODRIGUEZ-RUBIO VÁZQUEZ (Гішпанія)

Younous OMARJEE (Францыя)

Ángela VALLINA (Гішпанія)

Aymeric CHAUPRADE (Францыя)

Barbara KAPPEL (Аўстрыя)

Bernard MONOT (Францыя)

Bruno GOLLNISCH (Францыя)

Dominique BILDE (Францыя)

Dominique MARTIN (Францыя)

Edouard FERRAND (Францыя)

Eleytherios SYNADINOS (Грэцыя)

Florian PHILIPPOT (Францыя)

Franz OBERMAYR (Аўстрыя)

Georg MAYER (Аўстрыя)

Georgios EPITIDEIOS (Грэцыя)

Gerolf ANNEMANS (Бэльгія)

Gianluca BUONANNO (Італія)

Gilles LEBRETON (Францыя)

Hans JANSEN (Нідэрланды)

Harald VILIMSKY (Аўстрыя)

Janusz Ryszard KORWIN-MIKKE (Польшча)

Jean-François JALKH (Францыя)

Jean-Luc SCHAFFHAUSER (Францыя)

Jean-Marie LE PEN (Францыя)

Joëlle MÉLIN (Францыя)

Konstantinos PAPADAKIS (Грэцыя)

Krisztina MORVAI (Вугоршчына)

Lampros FOUNTOULIS (Грэцыя)

Lorenzo FONTANA (Італія)

Louis ALIOT (Францыя)

Mara BIZZOTTO (Італія)

Marcel de GRAAFF (Нідэрланды)

Marie-Christine ARNAUTU (Францыя)

Marie-Christine BOUTONNET (Францыя)

Marine LE PEN (Францыя)

Mario BORGHEZIO (Італія)

Matteo SALVINI (Італія)

Michał MARUSIK (Польшча)

Mireille D'ORNANO (Францыя)

Mylène TROSZCZYNSKI (Францыя)

Nicolas BAY (Францыя)

Olaf STUGER (Нідэрланды)

Philippe LOISEAU (Францыя)

Robert Jarosław IWASZKIEWICZ (Польшча)

Sophie MONTEL (Францыя)

Sotirios ZARIANOPOULOS (Грэцыя)

Stanisław Józef ŻÓŁTEK (Польшча)

Steeve BRIOIS (Францыя)

Sylvie GODDYN (Францыя)

Udo VOIGT (Нямеччына)

Vicky MAEIJER (Нідэрланды)

Zoltán BALCZÓ (Вугоршчына)

Jan KELLER (Чэхія)

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках