23 красавiка 2024, aўторак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Украіна ніколі не вернецца ў савецкае мінулае

11
Пётр Парашэнка: Украіна ніколі не вернецца ў савецкае мінулае

Ратыфікацыя Дамовы з ЕЗ стала Рубіконам на шляху да еўрапейскай будучыні.

Пётр Парашэнка выказвае ўпэўненасць, што Украіна ніколі не вернецца ў жудаснае савецкае мінулае. Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, пра гэта ён сказаў падчас свайго выступу на сумесным пасяджэнні Палаты абшчын і Сената Канады ў Атаве. Прэзідэнт нагадаў, што Вярхоўная Рада 16 верасня ратыфікавала Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам, піша NEWSru.ua.

«Мы сказалі - «Бывай, Савецкі Саюз!» Гэта быў нейкі рубікон, які мы павінны былі пераадолець. Мы ніколі ўжо не вернемся назад да нашага жахлівае мінулага», - адзначыў Парашэнка.

Таксама ён падкрэсліў, што свабода, дэмакратыя і еўрапейская будучыня сталі па-сапраўднаму рэальнымі для развіцця Украіны і выказаў рашучае перакананне, што Украіна мае магчымасць стаць сябрам Еўрапейскага Звязу.

Адносна баявых дзеянняў на ўсходзе краіны Парашэнка адзначыў: «Я лічу, што вайна на ўсходзе Украіны - гэта вайна супраць тэрарызму. Гэта наша агульная вайна, і я не маю на гэтым сумненняў. З вашай дапамогай і з дапамогай міжнароднай супольнасці мы пераможам у гэтай барацьбе».

Адзначым, прадстаўнікі Сената і Палаты абшчын сустрэлі кіраўніка ўкраінскай дзяржавы стоячы і з апладысментамі. Прэзідэнт Украіны выйшаў у сесійную залу разам з жонкай Марынай Парашэнкай. Першая лэдзі была адзетая ва ўкраінскую нацыянальную вышыванку.

Першым слова ўзяў прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпэр, які афіцыйна прадставіў парламенту прэзідэнта Украіны. У сваёй прамове ён адзначыў, што ўсе рэгіёны Канады, прадстаўленыя ў галоўным заканадаўчым органе, «дэманструюць непарушную падтрымку ўкраінскаму народу, дэмакратычнай будучыні і незалежнасці Украіны».

Нагадаем, Парашэнка і Харпэр 17 верасня дамовіліся аднавіць працу ў падрыхтоўцы праекта ўкраінска-канадскага пагаднення аб свабодным гандлі. Парашэнка падзякаваў канадскую старану за надаванне Украіне крэдыту сумаю ў 200 млн даляраў на аднаўленне эканомікі і забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці, а таксама за паслядоўную падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і крокаў у стабілізацыі сітуацыі на Данбасе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках