26 красавiка 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраш нагадаў Парашэнку пра лёс Януковіча

47
Яраш нагадаў Парашэнку пра лёс Януковіча

Лідэр «Правага сектара» абвінаваціў прэзідэнта Украіны ў здрадзе нацыянальных інтарэсаў.

Пра гэта Дзмітрый Яраш напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», каментуючы закон аб адмысловым статусе Данбаса.

«Калі Пётр Аляксеевіч Парашэнка не апамятаецца, у нас, ва Украіне, будзе новы прэзідэнт і галоўнакамандуючы. Калі хто ў гэта не верыць, то хай напіша ліст Януковічу. Той пацвердзіць, што не рэальнае - ажыццяўляецца», - напісаў лідэр «Правага сектара».

Дзмітрый Яраш сказаў, што галасаванне ў Радзе што да гэтага пытання «не мае ніякага значэння і юрыдычнай сілы».

Закон аб адмысловым статусе Данбаса раскрытыкавалі многія палітыкі Украіны. У прыватнасці, лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка заяўляла, што частку краіны здаюць пад пратэктарат Расеі.

Закон аб адмысловым статусе прадугледжвае правядзенне на паўднёвым усходзе Украіны 7 снежня выбараў у мясцовыя рады. Ён таксама прадугледжвае асаблівы парадак прызначэння кіраўнікоў органаў пракуратуры і судоў. Дакумент быў перададзены ў Вярхоўную Раду прэзідэнтам Украіны.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках