19 красавiка 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пагражае «ўзяць» за два дні Варшаву, Рыгу, Вільнюс і Бухарэст

198
Пуцін пагражае «ўзяць» за два дні Варшаву, Рыгу, Вільнюс і Бухарэст

Прэзідэнт РФ заявіў, што можа ўвесці войскі ў Варшаву, Вільню і шэраг іншых сталіц краін ЕЗ і NATO.

Пра гэта гаворыцца ў кароткім паведамленні замежнапалітычнай службы ЕЗ, піша нямецкая газета Süddeutsche Zeitung.

Як паведамляе выданне, пра гэта Пуцін сказаў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку.

Парашэнка ў сваю чаргу перадаў змест размовы прэзідэнту Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу, піша «Еўрапейская праўда».

«Калі б я хацеў, то ўвёў бы цягам двух дзён войскі не толькі ў Кіеў, але і ў Рыгу, Вільнюс, Талін, Варшаву і Бухарэст», - заявіў Пуцін Парашэнку.

Акрамя таго, як паведамляе нямецкае выданне, Пуцін параіў украінскаму прэзідэнту «не надта спадзявацца на ЕЗ», паколькі ён пры жаданні можа «паўплываць і заблакаваць прыняцце пастановы на ўзроўні Еўрапейскай рады».

Напісаць каментар 198

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках