19 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарас Беразавец: Будзе поўнамаштабная вайна, Пуціну патрэбная ўся Украіна

17
Тарас Беразавец: Будзе поўнамаштабная вайна, Пуціну патрэбная ўся Украіна

Нахабства прэзідэнта Расеі расце.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў дырэктар украінскай кампаніі Berta Communications Тарас Беразавец.

«Нахабства Пуціна расце. Абяцанні ўвайсці ў Варшаву, Бухарэст, Рыгу і Вільню гэта ўжо нават не бравада. Крэмль сапраўды паверыў у магчымасць пагуляцца ў сусветнага гегемона. Падставы так думаць яму рэгулярна падкідвае інфантылізм еўрапейскай і амерыканскай эліты.

Хоць яшчэ раз акцэнтую. Пуцін не маньяк. І паспрабуе прайсці роўна настолькі, наколькі яму дазволяць. Вайна ва Украіне не скончана. А ўсяго толькі прыпыненая. Гэта азначае, што дадзенай перадышкаю трэба скарыстацца ў сваіх інтарэсах. Бо Крэмль спыняцца на дасягнутым не мае намеру. Яму патрэбна ўся Украіна, або як меней, большая яе частка.

Я разумею, што псіхалагічна цяжка прыняць факт таго, што адступіць ад поўнамаштабнай вайны не атрымаецца. Але гэта праўда. Жорсткая праўда. Вайна будзе. Не факт, што бліжэйшымі месяцамі. Можа праз год. Але будзе. Іншая справа, што спыніць яе ўсё ж такі магчыма. Пачаўшы пераўзбраенне войска, падрыхтоўку да партызанскай вайны, г.зн. паказаўшы рэальны намер змагацца за кожную пядзю ўкраінскай зямлі і паказаўшы, што страты з расейскага боку будуць катастрафічнымі. Шанец невялікі, але ён ёсць. А пакуль толькі ад актыўнасці грамадзян, журналістаў, экспертаў, адказнасці разумных палітыкаў і цвярозасці нямногіх прафесійных камандзіраў залежыць, ці зможа Украіна прыняць выклік, кінуты нам ворагам і ці скарыстаецца краіна часам, выгандлеваным у вайны», - напісаў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках