24 красавiка 2024, Серада, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Амерыка цяпер разам з народам Украіны

36
Барак Абама: Амерыка цяпер разам з народам Украіны

Прэзідэнты ЗША і Украіны сустрэліся ў Белым доме.

Барак Абама аб выніках перамоваў з Пятром Парашэнкам заявіў, што Вашынгтон прадоўжыць мабілізаваць намаганні міжнароднай супольнасці ў падтрымку Кіева. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнтам Украіны.

Абама адзначыў, што для яго было вялікім задавальненнем вітаць Парашэнку ў авальнай зале. "Лідэрства Пятра Парашэнкі цяпер вельмі важнае для ўкраінскага грамадства", - адзначыў Абама. Людзі ва Украіне абвясцілі сваё жаданне жыць у свабоднай і незалежнай краін, і прэзідэнт Парашэнка рэалізуе жаданні сваіх людзей, падкрэсліў амерыканскі лідэр.

Абама таксама паведаміў, што ЗША пашыраць дапамогу Украіне ў эканамічнай сферы і ў развязанні пытанняў бяспекі. Ён адзначыў, што ЗША узначаляць міжнародную супольнасць і далучацца да Еўрапейскага Звязу ў супрацьдзеянні расейскай агрэсіі. Амерыка паслядоўна будзе падтрымліваць суверэнітэт і незалежнасць Украіны і надаваць ёй дапамогу ў развязанні пытанняў яе бяспекі.

Звяртаючыся да Парашэнкі, Абама заявіў: "У Вас ёсць не толькі верны асабісты сябар, але і сябра ў асобе амерыканскага народа. Амерыка цяпер разам з людзьмі на Украіне".

Пётр Парашэнка падзякаваў прэзідэнту ЗША Бараку Абаму за падтрымку Украіны на міжнароднай арэне на ўсіх узроўнях. Пра гэта ён заявіў пасля сустрэчы паміж кіраўнікамі дзяржаў у Белым Доме піша Цензор.нет.

Прынамсі, украінскі лідэр падзякаваў Штатам і Абаму асабіста ў барацьбе за незалежнасць Украіны, а таксама за падтрымку дэмакратыі ва ўсім свеце. Паводле ягоных слоў, у рамках ягонага сённяшняга візіту бакі абмеркавалі вялікі спектр пытанняў супрацоўніцтва. Асабліва прэзідэнт вылучыў дамоўленасці паміж Украінай і ЗША ў абароннай, эканамічнай, фінансавай і энэргетычнай сферах.

Парашэнка адзначыў, што хуткім часам ва Украіну прыедзе каманда амерыканскіх экспэртаў у энэргетычнай сферы, якая перадасць Украіне досвед у кіраванні энэрганосьбітамі, піша ZN.ua.

Таксама Украіна, са слоў Парашэнкі, чакае пасяджэння Рады бяспекі ААН пад кіраўніцтвам Абамы, бо ЗША ўзначалілі Раду бяспекі на бліжэйшы год. Парашэнка агучыў галоўныя прыярытэты для сябе на бліжэйшы час. Паводле ягоных слоў, імі, у першую чаргу, з'яўляюцца дасягненне міру і спыненне агню. Таксама прэзідэнт адзначыў важнасць адыходу расейскіх войскаў з Украіны, спыненне паставак ўзбраення Расеяй, а таксама вызваленне закладнікаў.

"Спыненне агню, якое доўжыцца ўжо 12 дзён, можа ператварыцца ў мір у Данецкай і Луганскай абласцях, - мяркуе Парашэнка. - Дзякую прэзідэнту ЗША за добры і адкрыты дыялог", - дадаў Парашэнка. - Сябар ў бядзе - гэта сапраўдны сябар".

Нагадаем, у чацвер, 18 верасня, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пачаў працоўны візіт у Злучаныя Штаты Амерыкі. Ён выступіў на сесіі Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне. Ён папрасіў Кангрэс ЗША надаць Украіне асаблівы статус партнёра без сяброўства ў NATO.

Акрамя таго, Парашэнка звярнуўся да амерыканскім кангрэсмэнаў з просьбай прадоўжыць ўкараненне эканамічных санкцый у дачыненні да Расейскай Федэрацыі. Парашэнка таксама папрасіў у Кангрэса зброю і грошы на рэформы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках