19 красавiка 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд: Нам давядзецца задумацца аб пераглядзе кантракту пра «Містраль»

19
Франсуа Аланд: Нам давядзецца задумацца аб пераглядзе кантракту пра «Містраль»

Францыя можа перагледзець ці нават разарваць кантракт з Расеяй аб пастаўцы караблёў на $1,6 мільярдаў праз сітуацыю ва Украіне.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Франсуа Аланд, паведамляе «Укринформ» са спасылкай на французскае агенцтва France-24.

«Калі напружанне будзе расці, а выхад не будзе знойдзены - то нам прыйдзецца задумацца аб пераглядзе кантракту», - сказаў прэзідэнт Францыі.

Парыж планаваў паставіць першы з дэсантных караблёў у Расею восенню 2014 года. Кошт аднаго карабля, паводле неафіцыйных звестак, складае блізу 600 млн еўра. Скасаванне Францыяй кантракту на пастаўку «Містраль» у РФ пагражае краіне няўстойкай больш за 1 млрд еўра.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках