25 красавiка 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка: Найбліжэйшым часам улада павінна змяніць правілы гульні

70
Сямён Сяменчанка: Найбліжэйшым часам улада павінна змяніць правілы гульні

У адваротным выпадку іх зменяць камандзіры падраздзяленняў антытэрарыстычнай апэрацыі.

Найперш гаворка ідзе аб наладжванні "гарызантальных сувязяў" паміж імі. Пра гэта заявіў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" камандзір батальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка.

"Пра ворага, партызанскі рух і што цяпер трэба рабіць, - піша ён. - За апошні месяц пачуў з вуснаў чыноўнікаў Мінабароны практычна ўсе ідэі, якія мы спрабавалі данесці да найвышэйшага кіраўніцтва краіны.

Так, доўга не разважаючы: стварэнне СМЕРШ, партызанскі рух, сістэма тэрытарыяльнай абароны. Усё выдатна. Толькі хто і ў якой сістэме каардынат гэта будзе рабіць?"

Асноўныя прычыны ўтворанай на фронце сітуацыі, на думку Сямёна Сяменчанкі, наступныя:

- Адсутнасць сістэмы асабістай адказнасці за непрыняцце пастаноў, прыняцце злачынных пастаноў, нядбайнасць.

- Адсутнасць сістэмы "меркаваць паводле выніку".

Камандзір "Данбаса" пералічвае і наступства гэтых памылак:

- Прыцягненне ў войска людзей, якія не гатовыя рэальна ваяваць і "пакіданне за бортам" масы людзей, якія гатовыя не толькі ваяваць, але і аддаць жыццё за Радзіму, калі спатрэбіцца,

- Разрастанне прорвы паміж камандзірамі падраздзяленняў і кіраўніцтвам АТА (кажучы коратка: чаму нас гоняць на забой і чаму ніхто не панёс пакарання)

- Абсалютны вэрхал ва ўзаемадзеянні родаў войскаў, адсутнасць сістэмы каардынацыі, сувязі кіравання,

- Карупцыя і хаос у забеспячэнні (войска адзяваюць і кормяць валанцёры).

"Гэта значыць, пакуль не зменяць людзей, што не даюць вынік, на тых, хто яго дае, пакуль не зменяць правілы гульні (няма выніку - да пабачэння, учыніў злачынства - паказальна сеў), пакуль не запрацуе рэальна той самы сумна вядомы СМЕРШ, які павінен сачыць як за здраднікамі, так і за тымі, хто замест рацый карыстаецца мабільнымі тэлефонамі, а замест набояў аднаго калібру выдае іншага, пакуль не спыніцца найнедарэчная ў эпоху інтэрнэту дэзінфармацыя людзей у вестках АТА – усякія замовы аб тым "што вось зараз мы пераможам" будуць толькі замовамі, - піша Сямён Сяменчанка. - Кожны баявы камандзір скажа, што самы лепшы вынік на фронце выходзіць, калі ён наладжвае гарызантальныя сувязі з такім жа як ён афіцэрам (абыходзячы начальства). Гэта не нармальна, але гэта працуе. Найбліжэйшым часам улада альбо павінна змяніць правілы гульні, альбо нам трэба будзе пачаць працэс наладжвання гарызантальных сувязяў паміж сабой. І ў партызанскім руху ў тым ліку. Часу няма".

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках