23 красавiка 2024, aўторак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ выкарыстала тактычную ядзерную зброю (Фотафакт)

71
Войска РФ выкарыстала тактычную ядзерную зброю (Фотафакт)

Пра гэта паведаміла Мінабароны Украіны.

Міністр абароны Украіны Валерый Гэлетэй пацвердзіў той факт, што расейскія тэрарысты падчас захопу Луганскага аэрапорта выкарыстоўвалі тактычную ядзерную зброю.

Пра гэта журналіст Раман Бачкала, які браў у міністра інтэрв'ю, напісаў у сваім «Фэйсбуку».

Бачкала адзначыў: «Расея ўсё ж ужывала супраць украінскіх вайскоўцаў тактычную ядзерную зброю. Гэта пацвердзіў Міністр абароны Украіны Валерый Геэлетэй падчас вяртання ўкраінскай дэлегацыі з Польшы. Сілы РФ нанеслі два ўдары з самаходнага мінамёта 2С4 «Цюльпан» па Луганскім аэрапорце. Менавіта з гэтай нагоды нашы вайскоўцы яго пакінулі. Удары былі такой моцы, што «цалкам разбурылі будынак ад пятага паверху да склепу» - ахарактарызаваў міністр. Выкарыстоўваліся снарады тыпу 3ВБ4 і 3ВБ11 у трацілавым эквіваленце магутнасцю да двух кілатон - гэта значыць 2 тыс кг траціла. Калі б не «Цюльпаны», мы маглі заставацца ў аэрапорце яшчэ мінімум некалькі месяцаў і нас бы адтуль ніхто нічым не выбіў», - патлумачыў Гэлетэй прычыны вываду войскаў з аэрапорта Луганска.

Яшчэ ён дадаў, што ёсць абгрунтаваныя асцярогі меркаваць, што падобнага роду ўдары Расея можа нанесці па данецкаму аэрапорту. Дарэчы, прычыны нашага знаходжання там не столькі ў вайсковай, колькі ў перамоўнай плоскасці. Аэрапорт можа быць абменены на Новаазоўск або іншы населены пункт.

Што тычыцца тактычнай ядзернай зброі, то яе прымяненне парушае міжнародныя пагадненні аб раззбраенні. У 1987 годзе быў падпісаны дагавор паміж СССР і ЗША пра ліквідацыю ракет сярэдняй і малой далёкасці. Пасля распаду Саюза тактычныя ядзерныя боезарады былі вывезены ў Расею з тэрыторый, якія сталі незалежнымі рэспублік, у тым ліку і Украіны. Зброю павінны былі знішчыць, але Расея гэтага не зрабіла. Значная частка арсенала знаходзіцца ў рэжыме доўгатэрміновага захоўвання. У даведцы, якую мне дазволілі перасняць і апублікаваць, больш дэталёвая інфармацыя аб тым, якую менавіта ядзерную зброю РФ выкарыстоўвае супраць Украіны, дзе яна захоўвацца і якія яе запасы».

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках