27 красавiка 2024, Субота, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі пасажыраў «Боінга» падаюць у суд на Украіну

74
Сваякі пасажыраў «Боінга» падаюць у суд на Украіну

На іх думку, Украіна павінна была закрыць сваю паветраную прастору.

Сваякі ахвяраў катастрофы малайзійскага Boeing падаюць пазоў супраць Украіны і прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі ў Еўрапейскі суд у правах чалавека. Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на нямецкага адваката Эльмара Гімулу, піша РБК.

Са слоў Гімулы, які прадстаўляе інтарэсы трох сем'яў грамадзян Еямеччыны, якія загінулі ў выніку катастрофы самалёта, кіраўніцтва Украіны вінаватае ў «ненаўмысным забойстве праз неасцярожнасць» паводле 298 выпадкаў (ахвярамі катастрофы Boeing сталі 298 чалавек).

Гімула падкрэсліў, што ў рамках міжнароднага права Украіна абавязаная была закрыць сваё паветра, калі была не ў стане гарантаваць бяспеку палётаў.

«Кожная дзяржава нясе адказнасць за бяспеку сваёй паветранай прасторы. Калі часова яна не ў стане гэта рабіць, яна павінна закрыць паветраную прастору. Паколькі гэтага не адбылося, Украіна нясе адказнасць за шкоду», - заявіў адвакат.

Паводле інфармацыі выдання Bild am Sonntag, Гімула мае намер падаць пазоў у ЕСПЧ на працягу двух тыдняў. Адвакат збіраецца настойваць на тым, што Украіна павінна выплаціць кампенсацыю ў памеры каля 1 млн еўра за кожную ахвяру авіякатастрофы. Пры гэтым не ўдакладняецца, ці ідзе гаворка аб трох загінулых, інтарэсы сем'яў якіх прадстаўляе Гімула, ці пра ўсіх пасажыраў Boeing.

Раней авіякампанія Malaysia Airlines выплаціла сваякам загінулых у катастрофе па 5 тысяч еўра. Цяпер перавозчык разглядае пытанне аб выплаце яшчэ 50 тысяч еўра кожнай сям'і.

Упраўленне бяспекі Нідэрландаў (Dutch Safety Board, DSB) 9 верасня апублікавала папярэднюю справаздачу пра расследаванне абставінаў катастрофы малайзійскага Boeing на ўсходзе Украіны.

Ведамства не выявіла прыкметаў тэхнічнай няспраўнасці самалёта або памылкі экіпажа. Фактычнай прычынай катастрофы было ўздзеянне знешняга фактару, гаворыцца ў справаздачы.

Зыходзячы з паказанняў бартавых самапісцаў і звестак дыспетчарскіх службаў, галандскія экспэрты канстатуюць, што рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур 17 ліпеня выконваўся ў штатным рэжыме да 17:20:03 мск, калі палёт абарваўся.

Карціна абломкаў самалёта на зямлі паказвае на тое, што лайнер распаўся на кавалкі яшчэ ў паветры. Прычынай, верагодна, было ўздзеянне на самалёт «вялікай колькасці аб'ектаў з высокай энэргіяй», вынікае з дакладу.

Гэтая фармулёўка паказвае на версію, згодна з якой Boeing быў збіты ракетай зенітна-ракетнага комплексу «Бук», сказаў РБК расейскі вайсковы экспэрт, дырэктар музея войскаў СПА Юрый Кнутаў.

Boeing 777 Malaysia Airlines, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу ўвечары 17 ліпеня. Лайнер зваліўся ў ваколіцах вёскі Грабава Шахцёрскага раёна Данецкай вобласці. Усе, хто быў на борце 298 чалавек - 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа - загінулі. Сярод іх - грамадзяне Нідэрландаў, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, ЗША, Канады і Бельгіі.

Экспэрты раней выказвалі меркаванне, што самалёт быў збіты ракетай зенітнага комплексу «Бук» альбо ракетай «паветра-паветра», выпушчанай з украінскага самалёта Су-25.

ЗША афіцыйна абвінавацілі ў знішчэнні пасажырскага самалёта баевікоў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках