28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўсім Данецку чутныя залпы цяжкай артылерыі

3
Ва ўсім Данецку чутныя залпы цяжкай артылерыі

У выніку абстрэлаў пашкоджаны вадавод, у трох раёнах абмежаваная падача вады.

Паводле стану на 12.30 у Данецку захоўваецца напружаная сітуацыя, адзінкавыя залпы перыядычна чутныя ва многіх раёнах. Пра гэта паведамляе прэс-служба гаррады.

Як адзначылі ў мэрыі Данецка, сістэмы жыццезабеспячэння горада працуюць. «Энэргетыкі вядуць аднаўленне пашкоджаных сетак. Цяпер у горадзе застаюцца абясточанымі 39 трансфарматарных падстанцый», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, мэрыя паведамляе, што ў выніку інтэнсіўнага абстрэлу Куйбышаўскага раёна ўначы адбылося прамое траплянне ў наліўны вадавод камунальнага прадпрыемства «Кампанія Вада Данбаса». У сувязі з гэтым з сённяшняга дня абмежаваная падача вады ў Ленінскі, Куйбышаўскі і часткова Кіеўскі раён (плошча Прывакзальная). На рамонт вадавода спецыялістам КП Кампаніі Вада Данбаса неабходна не менш двух сутак.

Уначы пад абстрэл патрапіў Куйбышаўскі раён Данецка. У выніку трапляння снарадаў пацярпелі два мірныя жыхары, яны атрымалі аскепкавыя раненні.

Нагадаем, у суботу ў Данецку на тэрыторыі завода хімвырабаў прагрымеў магутны выбух.

Пазней у мэрыі паведамілі, што праз патрапленне снараду ў казённы завод хімвырабаў у адным з цэхаў здэтанавала выбухоўка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках