28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала са Славакіі 500 мільёнаў кубаметраў газу

3
Украіна атрымала са Славакіі 500 мільёнаў кубаметраў газу

Украіна з 2 верасня ў рэверсным рэжыме са Славакіі атрымала 500 мільёнаў кубаметраў газу.

Пра гэта паведаміў у нядзелю прадстаўнік аператара газатранспартнай сістэмы Славакіі - кампаніі Eustream Ваграм Чугуран, піша РІА "Новости".

"Да 10 гадзінаў раніцы паводле цэнтральнаеўрапейскага часу 21 верасня Украіна атрымала ў рэверсным рэжыме са Славакіі па рэканструяваным трубаправодзе Ваяны-Ужгарад 500 мільёнаў кубаметраў газу", - сказаў Чугуран.

Ён дадаў, што на працягу апошніх сямі дзён штосутачны аб'ём паставак стабільна складаў 26,3 мільёна кубаметраў. Са слоў Чугурана, на працягу шасці месяцаў пастаўкі газу будуць суправаджацца працамі ў тэхнічнай праверцы і даводцы ўсіх кампанентаў сістэмы да неабходных параметраў. З 1 сакавіка 2015 года газаправод павінен функцыянаваць у нармальным рабочым рэжыме і прапампоўваць ва Украіну 27 мільёнаў кубаметраў газу ў суткі (каля 10 мільярдаў кубаметраў у год).

Раней украінскі прэм'ер Арсеній Яцэнюк заявіў, што яго краіна рэверсам са Славакіі замесціць 40% расейскіх паставак газу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках