29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ ужылі забароненую міжнароднымі канвенцыямі зброю

57
Войскі РФ ужылі забароненую міжнароднымі канвенцыямі зброю

Расейскія войскі ўжылі ў Данбасе касетныя боепрыпасы.

Яны былі выкарыстаныя ў раёне Данецкага аэрапорта і ўкраінскіх пазіцый у пасёлку Пескі, паведамляе ТСН.

Паводле інфармацыі выдання ад разведчыкаў у зоне антытэрарыстычнай аперацыі, таксама зафіксаваныя тры стрэлы балістычнай ракетай зямля-зямля «Кропка У», якая прабівае нават бетонныя ўмацаваныя раёны.

Калі ўкраінскія вайскоўцы страцяць лінію абароны ў раёне Пясках, гавораць вайскоўцы, аэрапорт у Данецку будзе блакаваны, і сепаратыстам адкрыецца шлях на Чырвонаармейск.

Нагадаем, баевікі пачалі маштабны штурм Данецкага аэрапорта 12 верасня. Украінскія вайскоўцы адбілі атаку, але абстрэлы з боку акупантаў доўжацца. Увечары 14 верасня актыўныя баі аднавіліся.

19-30 траўня 2008 года ў Дубліне шэрагам краін быў падрыхтаваная і ўхваленая «Дамова аб касетных боепрыпасах» (Convention on Cluster Munitions), якая забараняе ўжыванне касетных бомбаў. Дагавор быў падпісаны 3 снежня 2008 года 93 дзяржавамі. На сённяшні дзень гэты дакумент падпісалі 108 дзяржаў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках