2 траўня 2024, Чацвер, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шырапаеў: Масква - страчаны для Пуціна горад

52
Аляксей Шырапаеў: Масква - страчаны для Пуціна горад

Вядомы паэт і публіцыст дзеліцца ўражаннямі пра Марш міру

Нас было вельмі шмат, - піша Аляксей Шырапаеў на сайце «Руфабула». - Значна больш заяўленых 50 тысяч, гэта відавочна. Мая Масква не падвяла. Гэта горад, страчаны для Пуціна абсалютна. І напэўна ненавісны яму.

Наймагутнейшы выкід пазітыўнай, здаровай энергіі адбыўся сёння. Мы ўсе сёння сталі мацнейшымі.

Адбылася вельмі важная падзея, якая, магчыма, прыпыніць рух Расеі да зла. Высвятляецца, у Расеі ёсць і воля да дабра. Гэта воля людзей свабоды і культуры. Тых, хто супраць унутранай фашызацыі і вар'яцкай замежнай палітыкі, што правакуе Трэцюю сусветную вайну. Тых, хто паважае права іншага народа на ўласны выбар. Тых, хто разумее, што калі не выйсці на Марш міру сёння, цяпер, то заўтра можна пайсці ў ГУЛАГ па этапе».

Нагадаем, учора ў Маскве прайшоў «Марш міру» супраць вайны ва Украіне, таксама падобныя няўзгодненыя акцыі праходзяць у шэрагу іншых гарадоў Расеі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках