25 красавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі і войскі РФ у Данбасе рыхтуюць наступ у двух кірунках

6
Баевікі і войскі РФ у Данбасе рыхтуюць наступ у двух кірунках

З Расеі баевікам дастаўленыя боепрыпасы і зброя.

У зоне канфлікту на ўсходзе Украіны доўжацца баі. Найбольш складаная сітуацыя - у раёне Данецка, Дэбальцава і Марыупаля. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

З ягоных звестак, баевікі і войскі РФ рыхтуюць наступ адначасова і на прыморскім кірунку, і на поўначы кантраляванай імі зоны ў Данецкай і Луганскай абласцях. «У гэты момант кіраўніцтва тэрарыстычных арганізацый абмяркоўвае з расейскім камандаваннем, які кірунак абраць асноўным, а які дапаможным», - напісаў Тымчук.

Таксама актыўна абмяркоўваецца пытанне аб прызначэнні тэрарыста Ігара Безлера («Бес») «галоўнакамандуючым Наваросіі». Адначасова прынятая пастанова аб сур'ёзных кадравых чыстках у шэрагах кіраўніцтва тэрарыстычных груп. У «ДНР» запушчаны цыркуляр, у якім загадана «камплектаваць ДРГ толькі з правераных байцоў, зарэкамендавалі сябе ў папярэдніх баях...».

Тымчук таксама адзначае прыбыццё з Расеі станцый РЭБ і радыётэхнічнай разведкі. Гэтыя станцыі ўкамплектаваныя штатнымі расейскімі спецыялістамі і ахоўваюцца выключна расейскімі вайскоўцамі. Перамяшчаюцца выключна па начах, старанна маскіруюцца, параметры працы станцый мясцовым тэрарыстам не паведамляюцца. Частка тэхнікі прыбыла разам з «гуманітарным канвоем» з Расеі.

Баевікі і расейскія вайскоўцы таксама працягнулі актыўна парушаць перамір'е:

зафіксавана 4 абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў у раёне аэрапорта ў Данецку.

Нагадаем, 5 верасня ў Менску трохбаковая кантактная група падпісала пратакол аб спыненні агню на ўсходзе Украіны. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка аддаў загад аб спыненні агню на Данбасе з 18.00. Сілы АТА выканалі гэты загад.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках