2 траўня 2024, Чацвер, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Энтузіясты параўналі хуткасць працы ўсіх iPhone (Відэа)

4

З моманту выхаду першага iPhone прайшло не так ужо шмат часу - усяго сем гадоў.

За гэты час кампанія Apple паспела выпусціць дзесяць мадэляў «яблычнага» смартфона. Амерыканскія энтузіясты наважылі сабраць іх разам і наглядна параўнаць прадукцыйнасць усіх прылад, пачынаючы з самага першага iPhone і заканчваючы найноўшым iPhone 6 Plus, піша onliner.by.

Кожны з пратэставаных дэвайсаў працаваў пад кіраваннем самай апошняй даступнай для яго версіі iOS. Хутчэй за ўсіх уключыўся не найноўшы iPhone, а папярэдняя мадэль - 5s. Цікава, што першы смартфон ад Apple быў гатовы да працы хутчэй, чым ягоныя «нашчадкі» аж да iPhone 4s уключна. Больш за ўсё часу на ўключэнне спатрэбілася мадэлям 3G і 4.

Затым на тэлефонах запусцілі бэнчмарк Geekbench. У тэсце не ўдзельнічалі мадэлі iPhone 2G і 3. Вынікі адпавядаюць навізне iPhone: чым больш сучасная мадэль, тым яна больш прадукцыйная. Напрыклад, iPhone 6 Plus завяршыў выпрабаванне за хвіліну, а 3GS - за 15 хвілін.

Ніякіх сюрпрызаў не паднесла і выпрабаванне на хуткасць адкрыцця старонак ва ўбудаваным браўзэры. Чым смартфон навейшы, тым хутчэй ён спраўляецца з задачай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках