2 траўня 2024, Чацвер, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшая ў свеце інвесткампанія спыніла супрацоўніцтва з Расеяй

Найбуйнейшая ў свеце інвесткампанія спыніла супрацоўніцтва з Расеяй

Амерыканская інвестыцыйная кампанія Blackstone Group спыніла займацца развіццём расейскага бізнэсу.

Пра гэта паведамляе Financial Times, спасылаючыся на крыніцу.

Паводле звестак выдання, адмова ад падаўжэння кантрактаў з расейскімі кансультантамі інвестыцыйны гігант патлумачыў «адсутнасцю падыходзячых аб'ектаў для капіталаўкладанняў».

Паводле стану на 2013 год інвестыцыйныя фонды кампаніі размяшчаюць актывамі на суму больш за $88 млрд, піша gordonua.com.

У Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця заявілі, што санкцыі выклічуць стагнацыю эканомікі Расеі.

16 верасні Канада заявіла аб увядзенні дадатковых санкцый супраць Расеі ў сувязі з агрэсіяй Крамля ва Украіне. 12 верасня ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць РФ, уключыўшы ў яго «Ашчадбанк Расіі», кампаніі «Газпрам», «Лукойл», «Сургутнафтагаз», «Транснафта», «Газпрам нафту», а таксама пяць абаронных і высокатэхналагічных дзяржкарпарацый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках