2 траўня 2024, Чацвер, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Расеі: Тры марпехі загінулі на вучэннях «Усход-2014»

24
Мінабароны Расеі: Тры марпехі загінулі на вучэннях «Усход-2014»

Падчас стратэгічных вучэнняў «Усход-2014» загінулі трое вайсковаслужачых кантрактнай службы.

Пра гэта паведамляе ўпраўленне прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі.

Інцыдэнт адбыўся а 7:00 паводле менскага часу ў заліве Аніва (выспа Сахалін). Паводле інфармацыі ведамства, падчас дэсантавання на неабсталяванае ўзбярэжжа «за 300 м ад берага накрыла хваляй марскі дэсант, у выніку чаго адна з бронемашын сышла пад ваду».

«У баявой машыне знаходзіўся экіпаж і дэсант у колькасці дзесяці чалавек. Падчас выратавальнай аперацыі сямёра вайскоўцаў былі аператыўна паднятыя на паверхню і дастаўлены на бераг. Трое вайсковаслужачых кантрактнай службы, што забяспечвалі выхад на паверхню сваіх таварышаў, загінулі», - гаворыцца ў паведамленні, што паступіла ў «Интерфакс» у панядзелак.

Паводле папярэдняй інфармацыі ад выратаваных марскіх пяхотнікаў, двое вайсковаслужачых кантрактнай службы да апошняга моманту спрабавалі выратаваць механіка-кіроўцу БТР, які апынуўся заблакаваным у машыне з прычыны закліньвання люка.

Буйнамаштабныя стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні Усход-2014 праходзяць на тэрыторыі Усходняй вайсковай акругі (Далёкі Усход і Усходняя Сібір) з 19 да 25 верасня, цягам папярэдняга тыдня тут праводзіліся раптоўныя праверкі боегатоўнасці і мабілізацыйная праверка грамадзянскіх ведамстваў.

Фота: mk.ru

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках