2 траўня 2024, Чацвер, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска здабыла «бронзу» на ЧС у шасэйных велагонках

Беларуска здабыла «бронзу» на ЧС у шасэйных велагонках

На чэмпіянаце свету ў шасэйных велагонках у гішпанскай Панферрадзе Алена Амялюсік здабыла бронзавы медаль.

Разам з калегамі па камандзе «Астана Бепінк» беларуска фінішавала трэцяй у каманднай гонцы з раздзельным стартам на 36,5 км. Першае месца заняла амерыканская каманда, а срэбра ў аўстралійскай каманды, піша БелТА.

За крок ад п'едэстала гонару спыніліся беларускія веласіпедысты Васіль Кірыенка і Канстанцін Сіўцоў, якія ў складзе веладружыны «Скай» прыйшлі да фінішу каманднай гонкі з раздзельным стартам на 57 км чацвёртымі. Чэмпіёнам свету стала каманда з ЗША, срэбра ў аўстралійцаў, а бронза дасталася бельгійцам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках