2 траўня 2024, Чацвер, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая Зеландыя правядзе рэферэндум аб змене сцяга

9
Новая Зеландыя правядзе рэферэндум аб змене сцяга

Урад Новай Зеландыі плануе рэферэндум аб дзяржаўным сцягу краіны.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Джон Кей. Са слоў прэм'ера, рэферэндум плануецца ў 2015 годзе, піша rus.DELFI.lv.

Нацыянальная партыя, якую прадстаўляе новазеландскі прэм'ер, перамагла на парламенцкіх выбарах у суботу, набраўшы 48% галасоў выбаршчыкаў. Рэферэндум аб змене сцяга быў адным з пунктаў перадвыбарнай праграмы Кея, гэтая ідэя была вылучаная ў сакавіку.

Цяперашні сцяг Новай Зеландыі, зацверджаны ў 1902 годзе, адлюстроўвае чатыры чырвоныя зоркі, якія сімвалізуюць сузор'е Паўднёвы крыж, а таксама сцяг Вялікабрытаніі ў верхнім левым куце.

Апаненты гэтага сцяга паказваюць, па-першае, на залежнасць ад Вялікай Брытаніі, а па-другое, на падабенства з аўстралійскім сцягам, праз што іх часта блытаюць.

Фота: AP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках