2 траўня 2024, Чацвер, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін склікаў Савет бяспекі для абмеркавання сваіх планаў што да Данбасу

9
Пуцін склікаў Савет бяспекі для абмеркавання сваіх планаў што да Данбасу

Прэзідэнт Расеі абмеркаваў з пастаяннымі членамі Савета бяспекі ход рэалізацыі «мірнага плана»

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Уладзіміра Пуціна.

«Пуцін правёў аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі. Падчас нарады абмяркоўвалася рэалізацыя мірнага плана ва ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, у тым ліку выкананне пунктаў, якія змяшчаюцца ў «плане Пуціна», - гаворыцца ў паведамленні.

На пасяджэнні прысутнічалі прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў, кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, пастаянны член Савета бяспекі Барыс Грызлоў, намеснік сакратара Савета бяспекі Рашыд Нургаліеў, дырэктар СВР Міхаіл Фрадкоў, кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу і спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін.

Нагадаем, 3 верасня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абмеркаваў па тэлефоне з Пуціным рэжым спынення агню на Данбасе. Пазней Пуцін заявіў, што падчас тэлефоннай размовы абмеркаваў з Парашэнкам план урэгулявання сітуацыі ва Украіне. Гэтая ініцыятыва складаецца з сямі пунктаў. Першым мерапрыемствам ён назваў «спыненне актыўных наступальных аперацый узброеных фарміраванняў апалчэнцаў на паўднёвым усходзе Украіны на Данецкім і Луганскім кірунках».

Яшчэ адна ініцыятыва заключаецца ў тым, каб «прадугледзець правядзенне паўнавартаснага і аб'ектыўнага міжнароднага кантролю над выкананнем умоў спынення агню і маніторынгам сітуацыі, якая ствараецца такім чынам у зоне бяспекі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках