28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст з Расеі выхваляўся кубкам са збітага «Боінга»

30

Жыхар расейскага горада Чэбаксары Сяргей Данілаў пахваліўся ў сацсетцы знойдзеным у Данбасе кубкам з надпісам Malaysia Airlines.

«Трафей з Малайзіі», - пракаментаваў Данілаў фота, якое апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Раней жыхар Чэбаксар размяшчаў у сацсетцы сваё фота ў вайсковай форме і са зброяй у руках, піша obozrevatel.com.

Нагадаем, раней адна з жыхарак Тарэза ў «Tвиттере» пахвалілася знойдзенай на месцы катастрофы «Боінга» касметыкай, якая належала адной з ахвяраў авіякатастрофы.

Пасажырскі самалёт Boeing-777 кампаніі «Malaysia Airlines, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур, быў збіты 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. Загінулі 298 чалавек, у тым ліку маленькія дзеці.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках