2 траўня 2024, Чацвер, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Разумная» патэльня дапаможа пачаткоўцу кухару пазбегнуць праблем (Відэа)

1

Інжынер з Сан-Францыска на імя Рахул Баксі, які ніколі не адрозніваўся выбітнымі кулінарнымі талентамі, наважыў кардынальна выправіць сваю хібу.

Для гэтага ён распрацаваў адмысловую "разумную" патэльню SmartyPan, на якой усялякая страва не падгарыць і будзе прыгатаваная найлепшым чынам. Як паведамляе газета The Daily Mail, Баксі запусціў кампанію для збору сродкаў для вытворчасці цуда-патэльні на краўдфандынгавым партале Indiegogo, піша NEWSru.com.

Ад звычайнай патэльні SmartyPan адрозніваецца наяўнасцю шэрагу сэнсараў, якія адсочваюць тэмпературу, узровень вільготнасці і вагу, гатаваных прадуктаў. Кіраваць патэльняй можна дзякуючы спецыяльным мабільным дадаткам з рэцэптамі, базу якіх можна папаўняць уручную. Сувязь паміж дадаткам і сэнсарамі вядзецца з дапамогай тэхналогіі Bluetooth. Запасу энэргіі ўбудаванага ў патэльню акумулятара стае прыкладна на месяц актыўнага выкарыстання.

Пры дапамозе дадатку можна дакладна адмераць патрэбную колькасць інгрэдыентаў для канкрэтнай стравы і ўсталяваць правільны тэмпературны рэжым. Звесткі сэнсараў увесь час перадаюцца на смартфон або планшэт уладальніка, і, калі штосьці ідзе не так, на экране прылады з'яўляецца спецыяльнае папярэджанне.

Больш падрабязнае апісанне прылады і працы SmartyPan можна атрымаць дзякуючы спецыяльнаму відэа, створанаму ў межах кампаніі для збору сродкаў.

Хоць праект быў размешчаны на партале яшчэ 2 верасня, карыстальнікі пакуль што не ацанілі яго вартасці. На момант напісання навіны агульная сума ахвяраванняў склала блізу 1700 даляраў, у той час як Баксі плануе сабраць 90 тысяч даляраў да 17 кастрычніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках