2 траўня 2024, Чацвер, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы здзейснілі квантавую тэлепартацыю на 25 кіламетраў

25
Навукоўцы здзейснілі квантавую тэлепартацыю на 25 кіламетраў

Фізікі тэлепартавалі квантавы стан фатона на адлегласць 25 кіламетраў.

Вынікі сваіх даследаванняў аўтары апублікавалі ў часопісе Nature Photonics, а коратка з імі можна азнаёміцца на сайце AlphaGalileo, піша Lenta.ru.

У сваім экспэрыменце навукоўцы разнеслі два заблытаных фатоны на адлегласць у 25 кіламетраў да аптычнага валакна. Адная з часціц (другая) апынулася пры гэтым у крышталі.

Далей фізікі змянілі квантавы стан першага фатона, падзейнічаўшы на яго трэцім. У выніку стан другой часціцы (якая знаходзілася ў крышталі) змяніўся.

Такім чынам навукоўцы назіралі праяву квантавай нелакальнасці: хоць фатоны былі разнесеныя на адлегласць 25 кіламетраў, змяненне стану аднаго з іх адбілася на іншым.

Даследчыкі палепшылі сваё папярэдняе дасягненне дзесяцігадовай даўніны, калі на адлегласць шасці кіламетраў тэлепартавалі стан фатона.

Тэлепартацыя праз оптавалакно адбываецца цяжэй, чым праз паветра. Гэта звязана з узаемадзеяннем фатонаў са шклом, падчас якога яны губляюць значную частку першапачатковай інфармацыі.

Падчас работы навукоўцы адзначылі высокую дакладнасць сваіх вымярэнняў. З іх слоў, гэта можа прычыніцца да прагрэсу ў выкарыстанні заблытаных фатонаў ў квантавай крыптаграфіі.

Фота: Крышталі пасля тэлепартацыі станаў фатонаў. GAP, UNIGE

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках