2 траўня 2024, Чацвер, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ: Пытанне аб адзінай візе з Беларуссю абмяркоўваецца

4
МЗС РФ: Пытанне аб адзінай візе з Беларуссю абмяркоўваецца

Расея не выключае магчымасці ўвядзення адзінай з Беларуссю ўязной візы для замежнікаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Міністэрства замежных спраў РФ.

«Гэтае пытанне сапраўды абмяркоўваецца паміж Масквой і Менскам, хоць перамовы аб канкрэтным праекце пакуль не пачыналіся. Ва ўмовах адсутнасці памежнага кантролю ўвядзенне адзінай візы бачыцца цалкам лагічным крокам. Але штучна прыспешваць падрыхтоўку адпаведнага двухбаковага дакумента ні ў Расеі, ні ў Беларусі не збіраюцца - фармулёўкі будучага пагаднення павінны быць адладжаныя настолькі, каб яго рэалізацыя не стварала праблем прыстойным падарожнікам. Акрамя таго, спатрэбіцца ацэнка тых выдаткаў, якія непазбежна пацягне за сабой фармаванне адзінай візавай прасторы», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 10 верасня дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Грыгорый Рапота паведаміў аб магчымасці ўвядзення адзінай візы для замежнікаў паводле прынцыпу Шэнгенскага пагаднення. Паводле ягоных слоў, існая візавая палітыка стварае нязручнасці для бізнэсу. Пазней у МЗС Беларусі заявілі, што на гэтую тэму цяпер перамовы не вядуцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках