2 траўня 2024, Чацвер, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча замовіла ў ЗША ўзбраення на $500 мільёнаў

11
Польшча замовіла ў ЗША ўзбраення на $500 мільёнаў

Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў магчымы абаронны кантракт з Польшчай коштам 500 мільёнаў даляраў.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе Управы вайсковага супрацоўніцтва (DSCA) Пентагона, піша Lenta.ru.

Польшча мае намер набыць у ЗША 40 крылатых ракет AGM-158A JASSM (Joint Air-to-Surface Standoff Missiles), дзве ракеты AGM-158A з комплексам выпрабавальнай апаратуры і сістэмай спынення палёту і дзве ракеты-пустышкі таго ж тыпу. Акрамя таго, польскі бок разлічвае мадэрнізаваць свае знішчальнікі F-16C/D Block 52 для таго, каб тыя маглі несці ракеты AGM-158A.

Таксама кантракт прадугледжвае пастаўку запчастак, дапаможнага абсталявання, тэхнічнай дакументацыі, тэхнічную падтрымку і падрыхтоўку польскіх спецыялістаў. Для зацвярджэння ўгоды пагадненне павінен ухваліць Кангрэс ЗША. Магчымыя тэрміны выканання кантракта не ўдакладняюцца.

Паводле звестак Flightglobal MiliCAS, на ўзбраенні ВПС Польшчы стаіць 36 знішчальнікаў F-16C і 12 вучэбна-баявых F-16D. У пачатку 2014 года стала вядома аб намеры польскіх вайскоўцаў купіць 64 знішчальнікі пятага пакалення. Найбольш магчымым варыянтам называлі амерыканскі F-35 Lightning II.

Адначасова з польскім кантрактам Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў магчымую пастаўку Пакістану 160 бронемашын Navistar MRAP (Mine Resistant Ambush Protected) і запчастак да іх агульным коштам 198 млн даляраў.

Фота: deagel.com

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках