2 траўня 2024, Чацвер, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забудоўнікам далі месяц на засяленне дому

9
Забудоўнікам далі месяц на засяленне дому

Беларускія забудоўнікі з гэтага часу абавязаныя цягам месяца з моманту здачы жылога дома ў эксплуатацыю забяспечыць яго засяленне.

Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні прэм'ер-міністра Беларусі №270р ад 20 верасня 2014 года.

Згодна з дакументам, заказчыкі (забудоўнікі) шматкватэрных жылых дамоў павінны ў тэрмін, які не перасягае адзін месяц да плануемай даты прыёмкі іх у эксплуатацыю, укласці дамовы з тэрытарыяльнымі арганізацыямі дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і ўгод з ёй аб правядзенні тэхнічнай інвентарызацыі шматкватэрных жылых дамоў.

У месячны тэрмін з дня прыёмкі дома ў эксплуатацыю павінен быць праведзены комплекс мерапрыемстваў, патрэбны для засялення грамадзян у пабудаваныя жылыя памяшканні і выдачы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці.

Засяліцца ў месячны тэрмін з дня прыёмкі шматкватэрнага жылога дома ў эксплуатацыю змогуць грамадзяне, якія цалкам разлічыліся за выкананыя працы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках