29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка 25 верасня дасць сваю першую прэс-канферэнцыю

1
Парашэнка 25 верасня дасць сваю першую прэс-канферэнцыю

Кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка 25 верасня дасць сваю першую на пасадзе прэзідэнта краіны прэс-канферэнцыю для журналістаў.

Аб гэтым паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на дарадцу кіраўніка дзяржавы Мікалая Таменку.

Як заявіў Таменка, каманда Парашэнкі «ўсведамляе, што павінен быць фармат шырокай канферэнцыі, дзе б, напрыклад, (мог прысутнічаць) любы з дэлегаваных журналістаў і рэгіянальных, і цэнтральных медыя».

«Такі фармат таксама будзе ужыты, у прыватнасці, 25 верасня, у чацвер, дзе прэзідэнт мінімум дзве гадзіны будзе мець размову з журналістамі, дзе не будзе ніякіх абмежаванняў для пытанняў», - распавёў дарадца прэзідэнта.

З ягоных слоў, 25 верасня кіраўнік украінскай дзяржавы прадставіць стратэгію з умоўнай назвай «2020», пасля чаго адкажа на пытанні СМІ.

Акрамя таго, адзначаецца, што «фармат шырокіх дыскусій будзе весціся надалей».

«Раз у месяц фармат, напрыклад, дыскусіі з журналістамі і раз у два ці тры месяцы - шырокай прэс-канферэнцыі для ўсіх. Я думаю, што гэты фармат абсалютна рэалістычны, які прэзідэнт будзе ўжываць», - інфармаваў Таменка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках