6 траўня 2024, панядзелак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыста Міхальчанку выключылі з «чорнага спісу» ЕЗ

23
Прапагандыста Міхальчанку выключылі з «чорнага спісу» ЕЗ

Пастанову аб гэтым прыняў Суд Еўрапейскага звязу ў Люксембургу.

Ён прызнаў парушэнне правоў Аляксея Міхальчанкі, які патрапіў пад санкцыі Рады ЕЗ у дачыненні да Беларусі, і выключыў яго з санкцыйнага спісу. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у аўторак пастанове суду.

У спісе санкцыйных мер ЕЗ значыцца, сярод іншага, блакаванне рахункаў у еўрапейскіх банках і ўвядзенне забароны на ўезд у краіны ЕЗ у дачыненні да шэрагу асоб, уключна з Лукашэнкам, якіх ЕЗ уважае за адказных у парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў падчас выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе і жорсткім разгоне Плошчы 19 снежня 2010 года.

Аляксей Міхальчанка, які працуе на тэлеканале АНТ, і член ЦВК Вадзім Іпатаў у студзені 2011 года былі дададзеныя ў санкцыйныя спісы. ЕЗ тады ўказаў у якасці падставы, што Міхальчанка з'яўляецца «ўплывовым і высокапастаўленым журналістам дзяржаўнага тэлеканала АНТ».

Праз год да ўказанай падставы дадалася заява аб тым, што Міхальчанка з'яўляецца вядучым перадачы «Як ёсць. Вынікі», якая з'яўляецца «інструментам дзяржаўнай прапаганды на ТБ, падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці». Паводле судовых матэрыялаў, апошнія «сістэматычна выстаўляліся ў негатыўным святле пры дапамозе ілжывай інфармацыі, а Міхальчанка, на думку ЕЗ, асабліва актыўна ў гэтым удзельнічаў пасля падаўлення мірных дэманстрацый у снежні 2010 года і наступных пратэстаў».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках